Шведскі каляндар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каляндар
Звесткі аб календары
Тып
каляндара

Сонечны

Каляндарная
эра
Устаўка
высакосных

Іншыя каляндары
Армеліна · Армянскі: паганскі, хрысціянскі · Асірыйскі · Ацтэкскі · Бахаі · Бенгальскі · Будысцкі · Вавілонскі · Візантыйскі · В'етнамскі · Гільбурда · Галацэнскі · Грыгарыянскі · Грузінскі · Старажытнагрэчаскі · Старажытнаегіпецкі · Старажытнаіндыйскі · Старажытнакітайскі · Старажытнаперсіцкі · Старажытнаславянскі · Зараастрыйскі · Індыйскі · Інкі · Іранскі · Ірландскі · Ісламскі · Кітайскі · Конта · Копцкі · Малайскі · Мая · Непальскі · Новаюліянскі · Рымскі · Сіметрычны · Савецкі · СТабільны · Тамільскі · Тайскі: месяцовы, сонечны · Тыбецкі · Трохсезонны · Туркменскі · Французскі · Ханаанейскі · Хараппскі · Чучхэ · Шведскі · Шумерскі · Эфіопскі · Юліянскі · Яванскі · Японскі · Яўрэйскі
Шведскі каляндар на люты 1712 года

Шведскі каляндар — каляндар, які выкарыстоўваўся ў Швецыі ў перыяд з 29 лютага (11 сакавіка) 1700 па 29 лютага (11 сакавіка) 1712 года (у самім шведскім календары гэтаму перыяду адпавядалі даты з 1 сакавіка 1700 года па 30 лютага 1712 года). Ён апераджаў на адзін дзень юліянскі каляндар і адставаў на 10 дзён ад грыгарыянскага.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 1700 года ў Швецыі прытрымліваліся юліянскага календара, які адрозніваўся ад грыгарыянскага ў той момант на 10 дзён. Але ў 1700 годзе паміж старым і новым лічэннем з'явілася 11 дзён розніцы. У снежні 1699 года ў Шведскім каралеўстве было прынята рашэнне перайсці з юліянскага календара на грыгарыянскі. Але шведы не сталі выкідаць 11 дзён, што набраліся да таго часу. Жадаючы захаваць ранейшую розніцу ў 10 дзён, шведскі кароль Карл XII загадаў лічыць 1700 год (высакосны) простым, гэта значыць выкінуць дзень 29 лютага. Потым было вырашана рабіць пераход паступова, прапускаючы высакосныя гады на працягу 40 гадоў, гэта значыць, усе гэтыя гады пасля 28 лютага павінна было ісці 1 сакавіка і кожныя 4 гады яны б на адзін дзень набліжаліся б да грыгарыянскага календара. Але нягледзячы на прыняты план 1704 і 1708 гады былі высакоснымі. З-за гэтага на працягу 11 гадоў шведскі каляндар апярэджваў на адзін дзень юліянскі каляндар, але адставаў на дзесяць дзён ад грыгарыянскага. Таму ў пачатковы перыяд Паўночнай вайны шведскі каляндар быў на адзін дзень наперадзе рускага лічэння па старому стылю і ў той жа час адставаў на 10 дзён ад еўрапейскага. Тым не менш, шведскія гісторыкі прытрымліваліся гэтага лічэння, што потым часта выклікала блытаніну ў гістарыяграфіі дадзенай вайны.

У 1711 годзе Карл XII вырашыў канчаткова адмовіцца ад рэформы календара і вярнуцца да юліянскага летазлічэння. Для гэтага ў 1712 годзе ў лютым былі даданы 2 дні і такім чынам у Швецыі ў 1712 годзе з'явілася незвычайная дата 30 лютага.

Канчаткова Швецыя перайшла на грыгарыянскі календар у 1753 годзе звычайным для ўсіх краін чынам — дзень, наступны за 17 лютага, аб'явілі 1 сакавіка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]