Шведскі тэатр (Турку)
Шведскі тэатр | |
---|---|
Заснаваны | 1839 |
Будынак тэатра | |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Будынак | Турку |
Адрас | Eerikinkatu 13–17[1] |
Архітэктар | Pehr Johan Gylich[d] |
Сайт | abosvenskateater.fi |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шведскі тэатр Турку (фінск.: Turun Ruotsalainen Teatteri шведск.: Åbo Svenska Teater) — найстарэйшы ў Фінляндыі муніцыпальны тэатр, заснаваны ў 1839 годзе ў г. Аба. Размешчаны на цэнтральнай Гандлёвай плошчы на скрыжаванні вуліц Эрыкінкату (Eerikinkatu, 13) і Аўракату.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будынак быў пабудаваны ў 1837 — 1838 гадах пад кіраўніцтвам гарадскога архітэктара Пера Юхана Гюліха і кантролем архітэктара Карла Людвіга Энгеля і з'яўляецца ў наш час найстарэйшым у Фінляндыі тэатральным будынкам.
Тэатр быў урачыста адкрыты 21 студзеня 1839 года.
На працягу XIX стагоддзя тэатр не меў уласнай трупы і прымаў на сваёй сцэне артыстаў са Швецыі. З 1840 па 1850 гады на сцэне тэатра рэгулярна выступала трупа Пера Дэлана.
Нацыянальны калектыў артыстаў быў сфарміраваны ў перыяд з 1872 па 1894 гады.
Тэатр мае некалькі сцэн: Вялікую сцэну (315 пасадачных месцаў), Студзіа-сцэну (120 месцаў) і Тыльян-сцэну (100 месцаў).