Шведскі чыгуначны музей
| Шведскі чыгуначны музей | |
|---|---|
| Шыльда на будынку музея | |
| | |
| Заснаваны | 1970 |
| Падпарадкаванасць | Swedish National Maritime and Transport Museums[d] |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | Еўле |
| Наведвальнікі | |
| Адрас | Rälsgatan 1, SE-802 91[1] |
| Тэлефон | +46-26-455-14-60[4] |
| jarnvagsmuseet.se | |
Шведскі чыгуначны музей (шведск.: Sveriges Järnvägsmuseum) — нацыянальны тэхнічны музей у горадзе Еўле (Швецыя), прысвечаны гісторыі чыгункі Швецыі. Таксама ёсць філіял у Энгельхольме.
Задачай музея з'яўляецца вывучэнне, захаванне і перадача звестак пра гісторыю чыгуначнага транспарту Швецыі. Музей знаходзіцца пад кіраваннем Шведскай Нацыянальнай Чыгуначнай Адміністрацыі, якая атрымлівае фінансавыя сродкі для дзейнасці музея ад урада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1915 годзе «Нацыянальны Чыгуначны Савет» адкрыў чыгуначны музей у Стакгольме. У 1942 годзе на чыгуначнай станцыі Тамтэбода ў Стакгольме адкрыта экспазіцыя лакаматываў і рухомага саставу. Шведская чыгуначны музей перанесены ў Еўле ў 1970-я гады. Пад музей былі адведзены дзве пляцоўкі пад адкрытым небам (з чыгуначнымі пуцямі), некалькі вялікіх будынкаў, у тым ліку два паваротныя колы і памяшканне лакаматыўнага дэпо. Комплекс музея займае плошчу амаль 16000 м².
Экспанаты
[правіць | правіць зыходнік]Бягучая калекцыя, адна з лепшых у свеце, змяшчае больш за 100 лакаматываў, амаль 150 вагонаў і некалькі сотняў адзінак іншага рухомага саставу. Лепшыя ўзоры прадстаўлены ў асноўнай экспазіцыі. Асноўная частка калекцыі знаходзіцца ў запасніках, для экскурсійнага агляду патрэбна папярэдняя дамоўленасць.
Акрамя лакаматываў і рухомага саставу, прадметаў, інструментаў і чыгуначных мадэляў у асобных залах дэманструецца посуд, тэкстыль і творы мастацтва. Некалькі сотняў тысяч фатаграфій, якія захоўваюцца ў музеі, адлюстроўваюць гістарычны шлях развіцця чыгункі.
Зноскі
- ↑ а б Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
- ↑ http://kulturanalys.se/wp-content/uploads/2017/01/Museer-2015_reviderad-170126.pdf — Swedish Agency for Cultural Policy Analysis, 2016. — ISBN 978-91-87046-31-5
- ↑ http://kulturanalys.se/wp-content/uploads/Museer-2016_webb.pdf — Swedish Agency for Cultural Policy Analysis, 2017. — ISBN 978-91-87046-42-1
- ↑ https://www.jarnvagsmuseet.se/om-jarnvagsmuseet/kontakta-oss Праверана 28 студзеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шведскі чыгуначны музей- Афіцыйны сайт Шведскай нацыянальнай чыгуначнай адміністрацыі
- Афіцыйны сайт музея