Магнітуда землетрасення

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Шкала моманту магнітуды)

Магнітуда землетрасення — мера энергіі, вызваленай у землетрасенні.

Існуюць розныя методыкі і шкалы яе вымярэння. Шкалы дзеляцца ад 0,0 да 9,9 паводле значэнняў дзесятковых лагарыфмаў суадносінаў тых ці іншых скалярных параметраў. Такім чынам, розніца шкалы ў 1 азначае 10-кратную розніцу скалярных значэнняў, і 30-кратную розніцу вызваленых энергій, і кожны прырост магнітуды на 1 эквівалентны прыросту сейсмічнай энергіі каля 1.6×1013 эргаў.

Гл. таксама: сіла землетрасення.

Магнітуда Гутэнберга-Рыхтэра (MG-R): распрацаваная Гутэнбергам і Рыхтэрам (1954).

Магнітуда паверхневых хваляў (MS): магнітуда паводле велічынь 20-секундавых паверхневых хваляў.

Магнітуда сціскальных хваляў (mb): магнітуда паводле велічынь хваляў сціскальнага цела (P-хваля).

Магнітуда моманту (M, Mw): распрацаваная Хэнксам і Канаморы (1979). Асноўваецца на велічыні моманту — фізічнай велічыні, прапарцыйнай здабытку зруху на разломе і плошчы зрушанай паверхні; наўпрост звязаная з колькасцю агульнай вызваленай энергіі. Момант можа быць ацэнены з сейсмаграм, а таксама з геадэзічных вымярэнняў, а потым пераведзены ў паказальнік магнітуды праз стандартную формулу. Такая магнітуда дазваляе ацаніць велічыню землетрасення ва ўсім абсягу значэнняў шкалы, чаго не дазваляюць іншыя шкалы.

Магнітуда інтэнсіўнасці (MI).

Лакальная магнітуда (ML): распрацаваная Рыхтэрам і Гутэнбергам (1935) для лакальных землетрасенняў; першая шкала магнітуд. Аснаваная на максімальнай амплітудзе, якую адзначае тарсіённы сейсмограф Вуда-Андэрсана. Такія інструменты больш не ўжываюцца, і значэнні ML у наш час вылічваюцца метадам пералічэння.

Магнітуда плошчы адчування (Mfa): ужываецца для землетрасенняў, што адбыліся да ўвядзення сейсмічных інструментальных вымярэнняў. Вылічваецца з плошчы, на якой адчуваліся эфекты землетрасення.