Шклатара
Выгляд


Шклатара — шкляная ўпакоўка (тара), якая выкарыстоўваецца для захоўвання і транспарціроўкі прамысловых тавараў і харчовых прадуктаў.
Адрозніваецца матэрыялам ад тары драўлянай, пластмасавай і металічнай і адносіцца, як правіла, да малагабарытнай тары. Па канструктыўнай жорсткасці і мантажных прыкметах належыць да катэгорый жорсткай і неразборнай тары. У дачыненні да абароту можа быць як разавай, так і зваротнай або шматабаротнай.
Важнай перавагай з’яўляецца хімічная бяспека шкляной тары і магчымасць яе паўторнага выкарыстання, у тым ліку і ў побыце. Сур’ёзным недахопам з’яўляецца далікатнасць шкла.
Асноўнымі разнавіднасцямі шклатары з’яўляюцца слоікі і бутэлькі.