Шклянцы (курганны могільнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шклянцы — курганны могільнік каля вёскі Шклянцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Курганны могільнік-1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад вёскі. 35 насыпаў вышынёй каля 2 м і дыяметрам 4-9 м.

Курганны могільнік-2[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 1 км на поўдзень ад вёскі, абапал дарогі на гарадскі пасёлак Плешчаніцы. 10 насыпаў вышынёй 1-2 м і дыяметрам 6-10 м. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў, у 1989 годзе — Л. У. Дучыц. Раскопкі не праводзіліся.

Курганны могільнік-3[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад вёскі, на агародах былога мястэчка Шклянцы. 5 насыпаў (некаторыя з іх разараныя) вышынёй каля 1 м і дыяметрам да 2 м.

Курганны могільнік-4[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 0,5 км на захад ад вёскі, на дарозе на в. Бярозкі, за 20 м ад дарогі. 1 насып вышынёй каля 2 м і дыяметрам да 4 м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археалагічнае вывучэнне Докшыччыны // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 29-34.
  • Докшыцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 241—258.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]