Плешчаніцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Плешчаніцы
Pleščanicy. Плешчаніцы (7.07.2008).jpg
Новая царква да надбудовы купала-цыбуліны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
5 829 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовы індэкс
223130
Паштовыя індэксы
223130
Аўтамабільны код
5
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт  (руск.) 
Плешчаніцы на карце Беларусі ±
Плешчаніцы (Беларусь)
Плешчаніцы
Плешчаніцы (Мінская вобласць)
Плешчаніцы

Пле́шчаніцы[2] (трансліт.: Plieščanicy, руск.: Плещеницы) — гарадскі пасёлак у Лагойскім раёне Мінскай вобласці, на беразе Плешчаніцкага вадасховішча. Уваходзіць у склад Плешчаніцкага сельсавета. Размешчаны за 27 км ад Лагойска, на скрыжаванні аўтадарог БарысаўВілейка і МінскПолацк. Насельніцтва 5 829 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Плешчаніцы згадваюцца ў XVI стагоддзі як вёска Менскага павета. Мясціна знаходзілася ў валоданні Тышкевічаў.

У Трынаццацігадовую вайну (16541667) пад Плешчаніцамі дзейнічаў партызанскі аддзел Дзяніса Мурашкі[3]. Мурашкаўцы нападалі на двары той шляхты, якая перайшла на бок маскоўскіх захопнікаў, ставілі залогі на дарогах, перашкаджалі збіраць і вывозіць збожжа, а мясцовае насельніцтва не пускалі ехаць у акупаваны Мінск[4].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Плешчаніцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці. У гэты час паселішча ўжо мела статус мястэчка. У вайну 1812 года пры адступленні французскага войска тут адбылася бітва, у выніку якой аддзел расійскай арміі генерала Чапліца разбіў авангард 9-га французскага корпуса маршала Віктора.

У 1817 уладальнікі Плешчаніцаў Тышкевічы збудавалі ў мястэчку царкву, у 1825 — заснавалі тэатр (дзейнічаў да 1835). У XIX ст. дзейнічалі царква і сінагога; працавалі школа, бровар, 5 крамаў, 2 піцейныя двары, праводзіліся кірмашы. У 1882 у мястэчку заснавалі фабрыку шавецкіх капылоў, пазней — фабрыку шавецкіх гваздоў. У 1910 г. называлася «Германа-амерыканская фабрыка драўляных шавецкіх гваздоў і шпілек». Мела 2 паравыя машыны, паравы кацёл. У 1895 г. працавала 106 чалавек. У 1900 г. выпушчана 10 тысяч пудоў драўляных гваздоў. У другой палове XIX ст. — 50 двароў і 425 жыхароў[5]. Паводле вынікаў перапісу (1897) працавалі народнае вучылішча і паштова-тэлеграфная кантора.

17 ліпеня 1924 Плешчаніцы сталі цэнтрам раёну БССР. З 1929 тут працавалі электрастанцыя, млын, лесапільня, сукнавальня. 27 верасня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй, акупанты знішчылі звыш 2 тыс. чалавек. З 25 снежня 1962 Плешчаніцы ўваходзяць у склад Лагойскага раёна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы паліўнай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. На паўднёва-заходнім беразе Плешчаніцкага вадасховішча паляўніча-рыбалоўная база (гасцініца на 60 месцаў)[12].

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом дзіцячай творчасці, дом культуры.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Плешчаніцах працуюць 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 3 дашкольныя ўстановы.

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскія паслугі надае местачковая бальніца.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Старая царква, пачатак XX ст.
  • Царква (2-я пал. XIX ст.)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Плешчаніцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 512.
  4. Г. Сагановіч. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
  5. Pleszczenice // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 251.
  6. Плещеницы // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  7. Плешчаніцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 513.
  8. Плешчаніцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 512.
  9. Перепись населения — 2009. Минская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. Плещеницы // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]