Аднаполы шлюб
Аднаполы шлюб (таксама сустракаюцца варыянты: гей-шлюб[1][2], лесбі-шлюб[2]) — саюз паміж асобамі аднаго полу, прызнаны заканадаўствам асобнай краіны як «шлюб».
Па стане на 2018 год, аднаполы шлюб прызнаны законам у 23 краінах свету, а менавіта ў Аргенціне, Аўстраліі, Аўстрыі, Бельгіі, Бразіліі, Германіі, Даніі, ЗША, Ісландыі, Іспаніі, Ірландыі, Калумбіі, Канадзе, Люксембурзе, Мальце, Нідэрландах, Новай Зеландыі, Нарвегіі, ПАР, Партугаліі, Уругваі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі. Рэгістрацыя аднаполых шлюбаў на рэгіянальным узроўні праводзіцца ў дзвюх краінах свету: Вялікабрытаніі і Мексіцы. Акрамя таго, Арменія, Ізраіль і Эстонія прызнаюць шлюбы аднаполых параў, зарэгістраваныя ў іншых краінах. Аднаполыя шлюбы таксама павінны ў хуткім часе стаць прызнанымі ў Тайвані і Коста-Рыцы.
Упершыню аднаполыя шлюбы былі ўведзены ў 2001 годзе ў Нідэрландах. Варта адрозніваць аднаполы шлюб ад розных формаў аднаполых грамадзянскіх саюзаў, якія ўяўляюць сабой асобны інстытут права і часцяком маюць значныя абмежаванні ў параўнанні са шлюбам. У той жа час аднаполыя шлюбы маюць на ўвазе доступ аднаполых пар да таго ж самага прававога інстытуту шлюбу, які маюць і разнаполыя пары. Пры гэтым вядомы выпадкі, калі на аднаполыя шлюбы таксама накладваюцца некаторыя ўмовы, якія абмяжоўваюць правы аднаполых мужоў у параўнанні з разнаполымі.
Факт рэгістрацыі шлюбу замацоўвае за парай розныя спецыфічныя правы: права на сумесную маёмасць, права на аліменты, правы на спадчыну, сацыяльнае і медыцынскае страхаванне, ільготные падаткаабкладанне і крэдытаванне, права на імя, права не сведчыць у судзе супраць мужа або жонкі, права выступаць даверанай асобай ад імя мужа або жонкі ў выпадку яго недзеяздольнасці па стане здароўя, права на распараджэнне целам мужа або жонкі ў выпадку смерці, права на сумеснае бацькоўства і выхаванне прыёмных дзяцей і іншыя правы, якіх пазбаўлены незарэгістраваныя пары.
Пазіцыя прыхільнікаў і праціўнікаў аднаполых шлюбаў
[правіць | правіць зыходнік]Прыхільнікі аднаполага шлюбу заяўляюць, што рэгістрацыя шлюбу ёсць юрыдычнае дзеянне, незалежнае ад рэлігійнай нормы (у большасці сучасных дзяржаў юрыдычнае і царкоўнае афармленне шлюбных адносін адбываюцца паасобна), і што закон павінен ісці за грамадскімі зменамі, якія прыводзяць да ліквідацыі нераўнапраўя паміж людзьмі, — як гэта і адбываецца на працягу апошніх стагоддзяў, калі паступова адмяняліся што забароны на рэгістрацыю шлюбаў (напрыклад, паміж парай, якія належаць да розных сацыяльных слаёў, канфесій ці рам), якія існавалі раней. Тым больш, калі дзяржава па канстытуцыі з’яўляецца свецкай. Паводле меркавання прыхільнікаў, аргументы супраць аднаполых саюзаў, якія спасылаюцца на традыцыі і рэлігійныя нормы, варта тлумачыць як ціск на свецкую дзяржаву ці выбарчае ўжыванне закона.
Праціўнікі аднаполых шлюбаў лічаць, што прызнанне дзяржавай і рэгістрацыя аднаполага шлюбу змяняе прынцыпы грамадзянскага заканадаўства, у якім замяняюцца словы «муж» і «жонка», «бацька» і «маці» на бясполыя і агульныя тэрміны («муж 1» і «муж 2», «бацька 1» і «бацька 2»). Таксама яны сцвярджаюць, што пры гэтым касуюцца палавыя асаблівасці і пераглядаецца прынцып ідэнтычнасці чалавека: палавога адрознення і роднаснай сувязі, якая базуецца на ім, даючы пачатак новай форме сувязі — «сацыяльнай», якая не залежыць ад рэальнасці чалавечай прыроды і грунтуецца не на палавой прыналежнасці, а на стылі жыцця і сексуальных перавагах[3].
Выкарыстанне тэрміналогіі
[правіць | правіць зыходнік]З пункту гледжання антрапалогіі, вельмі цяжка абагульніць значэнне слова «шлюб», прымаючы да ўвагі адрозненні, характэрныя для розных краін і народаў. Так, у навуковай працы Эдварда Вестэрмака «The History of Human Marriage» (1922) шлюб вызначаецца як саюз аднаго ці некалькіх мужчын з адной ці некалькімі жанчынамі, які прызнаны законам і спараджае пэўныя правы і абавязкі ўдзельнікаў. Гэта вызначэнне не ўключала прызнаныя грамадствам аднаполыя адносіны, адзначаныя больш чым ў 30 афрыканскіх народнасцей.
У лексікаграфіі значэнне слоў можа змяняцца па меры развіцця сітуацыі. Такім чынам, за апошнія 10 гадоў у англамоўным свеце ў найбольш аўтарытэтных слоўніках у вызначэнні слова «шлюб» знікла дыферэнцыяцыя па полу або быў дададзены артыкул пра аднаполыя саюзы. У оксфардскім слоўніку англійскай мовы паняцце «аднаполы шлюб» з’явілася ў 2000 годзе[4].
У прэсе, настроенай негатыўна ў стаўленні да аднаполых шлюбаў, слова «шлюб» («marriage») у дачыненні да іх бярэцца ў двукоссі. У ЗША большасць сродкаў масавай інфармацыі адышлі ад гэтай практыкі[5].
Агенцтва Associated Press рэкамендуе выкарыстоўваць слова «шлюб» для геяў і лесбіянак і дапушчае форму «гей-шлюб» толькі ў загалоўках, без злучка і двукоссяў, у той жа час перасцерагаючы ад выкарыстання гэтай структуры, з прычыны таго, што яна стварае адчуванне прававой няроўнасці аднаполых шлюбаў у адносінах да разнаполых[6].
У 2012 годзе слоўнік Каралеўскай акадэміі іспанскай мовы папоўніўся новым значэннем слова «шлюб», а менавіта: саюз двух людзей аднаго полу ў некаторых краінах і тэрыторыях[7].
Юрыдычны статус аднаполых шлюбаў у розных краінах свету
[правіць | правіць зыходнік]
Рэгістрацыя шлюбаў на агульнадзяржаўным узроўні
[правіць | правіць зыходнік]Краіна | Дата ўступлення ў сілу |
Дата канчатковага прыняцця |
Заўвагі | |
---|---|---|---|---|
1 | Нідэрланды | 01.04.2001 | 21.12.2000 (парламент) |
На тэрыторыях Банэйр, Сінт-Эстаціўс і Саба аднаполыя шлюбы заключаюцца з 10.10.2012. На Арубе, Сінт-Мартэне і Кюрасаа аднаполыя шлюбы не заключаюцца, аднак прызнаюцца шлюбы, заключаныя ў іншых частках Нідэрландаў. |
2 | Бельгія | 01.06.2003 | 30.01.2003 (парламент) |
Сумеснае ўсынаўленне дзяцей было дазволена толькі ў 2006 годзе. |
3 | Іспанія | 03.07.2005 | 30.06.2005 (парламент) |
|
4 | Канада | 20.07.2005 | 19.07.2005 (парламент) |
Ва ўсіх рэгіёнах краіны аднаполыя шлюбы былі легалізаваны на рэгіянальным узроўні ўжо раней, пачынаючы з чэрвеня 2003 года (правінцыя Антарыа) і сканчаючы чэрвенем 2005 (правінцыя Нью-Брансуік). |
5 | ПАР | 30.11.2006 | 14.11.2006 (парламент) |
|
6 | Нарвегія | 01.01.2009 | 11.06.2008 (парламент) |
|
7 | Швецыя | 01.05.2009 | 01.04.2009 (парламент) |
|
8 | Партугалія | 05.06.2010 | 08.01.2010 (парламент) |
Сумеснае ўсынаўленне дзяцей аднаполымі мужамі не дазволена. З 17.05.2013 дазволена ўсынаўленне дзяцей партнёра. |
9 | Ісландыя | 27.06.2010 | 11.06.2010 (парламент) |
|
10 | Аргенціна | 22.07.2010 | 15.07.2010 (парламент) |
|
11 | Данія | 15.06.2012 | 07.06.2012 (парламент) |
Акрамя Грэнландыі (там з 26.04.1996 магчыма заключэнне грамадзянскіх партнёрстваў) і Фарэрскіх астравоў. |
12 | Бразілія | 16.05.2013 | 14.05.2013 (Вярхоўны суд) |
Са студзеня 2012 года па красавік 2013 года Вярхоўныя суды трынаццаці штатаў Бразіліі (з 26) і сталічнай акругі ўжо прызналі права аднаполых пар на шлюб. Парламенту краіны яшчэ мае быць распрацаваць адпаведнае заканадаўства. |
13 | Францыя | 28.05.2013 | 23.04.2013 (парламент) |
|
14 | Уругвай | 05.08.2013 | 10.04.2013 (парламент) |
|
15 | Новая Зеландыя | 19.08.2013 | 17.04.2013 (парламент) |
Закон не распаўсюджваецца на Астравы Кука, дзе гомасексуальныя кантакты караюцца па закону, Ніуэ і Такелау, дзе гомасексуальныя кантакты дэкрыміналізаваны толькі ў 2007 годзе. |
Краіна | Дата ўступлення ў сілу |
Дата канчатковага прыняцця |
Заўвагі | |
---|---|---|---|---|
1 | Вялікабрытанія | 2014 | 17.07.2013 (парламент) |
Закон пакуль распаўсюджваецца толькі на Англію і Уэльс. Парламент Шатландыі разглядае ўласны закон аб аднаполых шлюбах. |
Краіна | Дата ўступлення ў сілу |
Дата канчатковага прыняцця |
Заўвагі | |
---|---|---|---|---|
1 | Калумбія | 20.06.2013 |
26.07.2011 (Канстытуцыйны суд) |
Аднаполыя шлюбы ў краіне афіцыйна не рэгіструюцца, аднак, паводле рашэння Канстытуцыйнага суда, аднаполыя пары могуць афармляць шлюб у натарыуса ці ў судах. Да гэтага часу кансэнсус па даным пытанні не знойдзены. |
2 | Коста-Рыка | невядома | 01.07.2013 (парламент) |
Партыя кансерватараў Коста-Рыкі, якая мае большасць у парламенце рэспублікі, ухваліла папраўку да новага закона аб моладзі". Не ўнікаючы ў дэталі закона, дэпутаты легалізавалі аднаполыя шлюбы. Прэзідэнт рэспублікі Лаура Чынчылья адмовілася накласці вета і падпісала закон. |
Рэгістрацыя шлюбаў на рэгіянальным узроўні
[правіць | правіць зыходнік]У некаторых дзяржавах пытанне аб аднаполых шлюбах можа вырашацца на рэгіянальным узроўні. Так, аднаполыя пары могуць рэгістраваць шлюб у наступных частках краін:
- Англія (з лета 2014 года)
- Уэльс (з лета 2014 года)
- Мексіка
- Федэральная акруга (з 4 сакавіка 2010 года)
- Кінтана-Роа (з мая 2012 года)
Прызнанне аднаполых шлюбаў
[правіць | правіць зыходнік]У некаторых краінах ці рэгіёнах аднаполыя шлюбы не рэгіструюцца, аднак прызнаюцца аднаполыя шлюбы, заключаныя ў іншых краінах ці рэгіёнах:
- Нідэрланды:
- Аруба (з 1 красавіка 2001 года)
- Кюрасаа (з 10 кастрычніка 2010 года)
- Сінт-Мартэн (з 10 кастрычніка 2010 года)
- Ізраіль (толькі статыстычны ўлік тых, хто заключыў шлюб за мяжой, з 21.11.2006)[8]
- Мексіка (з 10 жніўня 2010 года)
- ЗША: Федэральны ўрад ЗША (з 26 чэрвеня 2013 года)
- Арэгон Арэгон (з кастрычніка 2013 года)
- Нью-Мексіка (з кастрычніка 2013 года)
Рэгістрацыя іншых формаў аднаполых саюзаў
[правіць | правіць зыходнік]Юрыдычна больш абмежаваныя рэгістремыя аднаполыя саюзы (грамадзянскія партнёрствы ці грамадзянскія саюзы) узаконены ў шматлікіх краінах Еўропы (Вялікабрытанія, Ірландыя, Андора, Германія, Грэнландыя, Фінляндыя, Люксембург, Чэхія, Славенія, Венгрыя, Швейцарыя, Аўстрыя, Ліхтэнштэйн). У Харватыі, Ізраілі, Калумбіі і Эквадоры прызнаюцца аднаполыя саюзы дэ-факта. Акрамя таго, розныя формы аднаполых саюзаў прызнаюцца рэгіянальна паўсюдна ў Аўстраліі і ў некаторых рэгіёнах ЗША, Бразіліі, Мексікі і Венесуэлы.
Самай першай у свеце аднаполай парай, якая ўзаконіла ў свае адносіны, сталі датчане Аксель і Эйгіл Аксгілы. Гэта здарылася 1 кастрычніка 1989 года ў дзень уступлення ў сілу закона Даніі аб аднаполых саюзах[9].
Аднаполыя шлюбы ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі прававым рэгулятарам сямейных адносін выступае Кодэкс аб шлюбе і сям’і. У Кодэксе (230 артыкул) паказана, што шлюбы паміж грамадзянамі Беларусі, зарэгістраваныя за мяжой, у РБ прызнаюцца законнымі, калі няма абставінаў, якія перашкаджаюць афіцыйнаму афармленні адносін.
Усе гэтыя абставіны пазначаны ў 17—19 артыкулах Кодэкса. Пры гэтым, у артыкулах не пазначана нічога пра аднаполым шлюбе. Але ёсць артыкул 12, па якой шлюб — гэта добраахвотны саюз паміж мужчынам і жанчынай. Па сучаснаму беларускаму заканадаўству (237 артыкул), дакумент у якім заключаны аднаполы шлюб з’яўляецца неправільна аформленым[10].
Першым фактычным аднаполым шлюбам можна лічыць шлюб Ядвігі Свалкоўскай і Яніны Бамблевіч 27 ліпеня 1927 года ў віленскім касцёле св. Яна. Атрымалася так, што Яніна Бамблевіч выдавала сябе за Юзафа Вароніча. Ейнаю мэтаю было браць шлюб з заможнымі жанчынамі, атрымліваць іх грошы і пасля ануляваць шлюб. Праз некаторы час аферыстку арыштавалі ды перадалі віленскай паліцыі[11].
У савецкія часы абяраць аднаполы шлюб было немагчыма, бо гэта супярэчыла Канстытуцыі СССР.
Падчас стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у праектах працоўнай камісіі было меркаванне даць паняцце шлюбу, як «добраахвотнага саюза паміж двума грамадзянамі», але перамагло паняцце «добраахвотны саюз паміж мужчынам і жанчынай». З прыняццем апошняга тлумачэння, рэгістрацыя аднаполых шлюбаў ці іх прызнанне супярэчыць асноўнаму закону Рэспублікі — Канстытуцыі[12].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.svaboda.org/a/29005415.html
- ↑ а б https://makeout.by/2014/06/10/prezdent-belarus-raspave-veteranam-pra-kanchytu-vurst-byadu-gey-lesb-semya.html
- ↑ La Manif Pour Tous: Французы должны проснуться… Архівавана 1 мая 2014.
- ↑ Dictionaries recognize same-sex marriage—who knew?
- ↑ Washington Times «Scare Quotes» Are History
- ↑ Media Reference guide. Problematic: «gay marriage» Архівавана 26 ліпеня 2011.
- ↑ El matrimonio gay entra en la RAE. (ісп.) // Diario vasco, 22.06.2012
- ↑ [1] Архівавана 29 кастрычніка 2013. // Narod.co.il, 21 лістапада 2006
- ↑ Одного пола ягоды(недаступная спасылка). // Русский Newsweek, 24 студзеня 2005 (Праверана 21 чэрвеня 2010)
- ↑ https://euroradio.fm/ru/vozmozhno-li-legalizoavat-odnopolyy-brak-v-belarusi-lazeyki-v-zakonodatelstve Архівавана 24 верасня 2018.
- ↑ http://belsat.eu/opinions/sensacyya-adnapoly-shlyub-u-goradni-85-gado-tamu/
- ↑ https://udf.by/news/society/print:page,1,40101-17-let-nazad-v-belarusi-mogli-byt-razresheny-odnopolye-braki.html
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аднаполы шлюб
- Аднаполыя шлюбы ў краінах свету . Даведка РІА Навіны (17 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2013. Праверана 19 ліпеня 2013.
- Same-Sex Marriage: A Selective Bibliography of the Legal Literature (англ.)(недаступная спасылка) (19 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2012. Праверана 19 ліпеня 2013.