Вечназялёнаяшматгадоваятравяністая расліна. Мае кароткія карычневыя, лускаватыя сцёблы. Маладыя парасткі жаўтаватыя. Ліставыя пласціны перыстыя, ад 30 да 90 см даўжынёй, рэдка даўжэй. Хвосцік складае меней за траціну агульнай даўжыні. Споры светла-жоўтыя.
Радзіма: Паўночная Афрыка, Заходняя Азія, Каўказ, Еўропа, паўночная частка Індыйскіх Гімалаяў(англ.) (бел.. Самая распаўсюджаная папараць Цэнтральна-Еўрапейскага шчыта. Расце ў камяністых і зацененых месцах, у лясах, каля сцен і г. д., аддае перавагу кіслым месцам, багатым арганічнымі рэчывамі. Від характэрны для яроў і букавых лясоў.