Акры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Штат Акры)
Штат Акры
парт.: Acre
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна  Бразілія
Гімн Anthem of Acre[d]
Уваходзіць у Паўночны рэгіён
Адміністрацыйны цэнтр Рыу-Бранка
Дата ўтварэння 15 чэрвеня 1962
Кіраўнік Gladson Cameli[d]
ВУП (2006) R$4 835 747  (25-й)
Насельніцтва (2010)
732 793 чал. (25-е месца)
Шчыльнасць 4,8 чал./км² (23-е месца)
Плошча 152 581,388 км²
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 609 м
Штат Акры на карце
Штат Акры, карце
Часавы пояс UTC-5 і America/Rio_Branco[d][1]
Код ISO 3166-2 BR-AC
Паштовыя індэксы 69900-000 to 69999-000
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акры (парт.: Acre) — штат на паўночным захадзе Бразіліі, адносіцца да Паўночнага рэгіёна краіны, размешчаны на поўдзень ад экватара. Адміністрацыйны цэнтр - горад Рыу-Бранка. Мяжуе на поўначы са штатам Амазонас, на ўсходзе - са штатам Рандонія, на паўднёвым усходзе - з Балівіяй, на паўднёвым-захадзе - з Перу.

Штат займае па плошчы 16 месца ў Бразіліі (152 581,388 км²), а па насельніцтву - 25 месца (732 793 чалавек).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя адносіцца да басейна Амазонкі. На заходняй мяжы з Перу — горы Сера-ду-Дывізор (Кантамана) максімальная вышыня 609 м.

Асноўныя рэкі: прытокі Амазонкі — Журуа і Пурус (з прытокамі) працякаюць у напрамку на поўнач і паўночны ўсход.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова тэрыторыя належала Балівіі, аднак падчас каўчукавай ліхаманкі сюды прыйшло шмат партугаламоўных бразільцаў, якія абвясцілі Рэспубліку Акры. Пасля шэрагу ваенных канфліктаў штат адышоў да Бразіліі па дамове з Балівіяй ад 17 лістапада 1903 года, перазтвораны ў штат у 1962 годзе, да гэтага быў федэральнай тэрыторыяй[2].

Будынак адміністрацыі губернатара штата Акры ў Рыу-Бранку

Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі[правіць | правіць зыходнік]

Штат падзяляецца на два мезарэгіёна Валі-ду-Акры (усходні) і Валі-ду-Журуа (заходні), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на шэраг мікрарэгіёнаў.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва займаецца ў асноўным зборам соку гевеі і бразільскіх арэхаў па рэках, і вырошчваннем маніёка. Таксама ў штаце вырабляюцца лесанарыхтоўкі, на мяжы з Перу - залатыя капальні.

Зноскі