Рыу-Гранды-ду-Сул
| Рыу-Гранды-ду-Сул | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| парт.: Rio Grande do Sul | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Гімн | Hino Rio-Grandense[d] | ||||
| Статус | Штат Бразіліі | ||||
| Уваходзіць у | Паўднёвы рэгіён | ||||
| Уключае |
• 7 мезарэгіёнаў; • 35 мікрарэгіёнаў; • 496 муніцыпалітэтаў |
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | горад Порту-Алегры | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Кашыяс-ду-Сул, Пелотас, Каноас | ||||
| Дата ўтварэння | 1889 | ||||
| Губернатар | Тарсу Жэнру | ||||
| Віцэ-губернатар | Бэта Грыл | ||||
| ВУП (2008) ВУП на душу насельніцтва |
193 500 000 000 R$ (4-й) 17 825 R$ (6-й) |
||||
| Афіцыйныя мовы | партугальская, часткова партуньёл, нямецкая, італьянская | ||||
| Насельніцтва (2008) |
10 914 128 чалавек |
||||
| Шчыльнасць | 38,7 чал./км² (13-е месца) | ||||
| Нацыянальны склад | бразільцы (белыя — 82,3 %, парду — 11,4 %, негры — 5,9 %) | ||||
| Плошча |
281 748,538 км² (9-е месца) |
||||
| Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
1410 м |
||||
|
|
|||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC-3 | ||||
| Код ISO 3166-2 | BR-RS | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Рыу-Гранды-ду-Сул (парт.: Rio Grande do Sul) — самы паўднёвы штат Бразіліі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Порту-Алегры. На поўначы мяжуе са штатам Санта-Катарына, на поўдні — з Уругваем, на ўсходзе па рацэ Уругвай — з Аргенцінай.
Рыу-Гранды-ду-Сул займае чацвёртае месца ў Бразіліі па аб’ёме ВУП, саступаючы па гэтым паказчыку толькі штатам Сан-Паўлу, Рыа-дэ-Жанэйра і Мінас-Жэрайс, пятае месца па колькасці насельніцтва і дзеліць чацвёртае і пятае месцы індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу са штатам Рыа-дэ-Жанэйра.
Рыу-Гранды-ду-Сул адыграў прыкметную ролю ў гісторыі Бразіліі. Менавіта гэты штат стаў асноўнай арэнай Рэвалюцыі Фарапілья, самай працяглай грамадзянскай вайны ў гісторыі краіны. У значнай ступені насельніцтва штата складаецца з нашчадкаў перасяленцаў з Партугаліі, Італіі, у меншай ступені — Іспаніі, Францыі, Германіі і іншых краін, а таксама выхадцаў з Афрыкі і Індыі.
Першапачаткова эканоміка Рыу-Гранды-ду-Сул моцна залежала ад сельскай гаспадаркі, у прыватнасці, ад гадоўлі буйной рагатай жывёлы. На дадзены момант гэты штат належыць да ліку прамыслова і камерцыйна развітых рэгіёнаў краіны.
На поўдні штата размешчаны разваліны місіі Сан-Мігел-дас-Місойнс, уключанай у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сілас Араужу да Сілва (нар. 1996) — бразільскі футбаліст.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыу-Гранды-ду-Сул- Афіцыйны сайт урада штата Рыу-Гранды-ду-Сул