Шураны
| Населены пункт | |||||
| Шураны | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Šurany | |||||
|
|||||
| 48°05′14″ пн. ш. 18°11′10″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Край | Нітранскі край | ||||
| Раён | Новэ Замкі | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1138 | ||||
| Першая згадка | 1138 | ||||
| Плошча | 59,812 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 123 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 10 460 чалавек (2006) | ||||
| Шчыльнасць | 175 чал./км² | ||||
| Нацыянальны склад | славакі (97 %), венгры (1 %) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0 35 | ||||
| Паштовы індэкс | 942 01 | ||||
| Аўтамабільны код | NZ | ||||
|
|
|||||
| surany.sk | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Шураны (да 1927 года — Вялікія Шураны; славацк.: Šurany, венг.: Nagysurány) — горад у раёне Новэ Замкі Нітранскага края на паўднёвым захадзе Славакіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Археалагічныя даследаванні паказваюць, што абшар сучаснага горада заселены яшчэ ў неаліце. Упершыню горад згаданы пад 1138 годам як «villa Suran» у лісце венгерскага караля Белы II. У XIV стагоддзі пабудавана крэпасць. У 1663—1684 — пад турэцкай акупацыяй. У 1725 годзе крэпасць зруйнавана. У 1832 годзе Шураны сталі каралеўскім горадам. У 1854 годзе ў горадзе заснавана цукровая фабрыка[1], закрытая ў 2000 годзе. Горад быў у складзе Венгрыі да 1920 года.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Шураны стаяць на вышыні 123 м над узроўнем мора, займаюць плошчу ў 59,812 км²[2]. Горад размяшчаецца ў Дунайскай нізіне каля ракі Нітры за 13 км ад Новых Замкаў і прыкладна за 100 км ад Браціславы.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Год | 1994 | 2004 | 2014 | 2024 |
|---|---|---|---|---|
| Колькасць людзей | 10 504 | 10 426 | 10 055 | 9103 |
| Розніца | −0,74 % | −3,55 % | −9,46 % |
| Год | 2023 | 2024 |
|---|---|---|
| Колькасць людзей | 9238 | 9103 |
| Розніца | −1,46 % |
Паводле перапісу 2001 года, колькасць насельніцтва 10 491 чалавек. Нацыянальны склад: 97,28 % — славакі, 1,12 % — венгры, 0,64 % — чэхі. Рэлігійны склад: 80,02 % — рымска-каталікі, 14,76 % — людзі без належнасці да рэлігіі і 1,19 % — лютэране[2].
Зноскі
- ↑ :: Vítajte na stránkach mesta Šurany ::..:: www.surany.sk :: Архівавана 23 ліпеня 2011.
- ↑ а б Municipal Statistics(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic (10 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2008. Праверана 23 верасня 2013.
- ↑ а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.