Перайсці да зместу

Шчасце і доля (казка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

"Шчасце і доля"беларуская народная казка. Запісана Эмай Дмахоўскай у Рэчыцкім павеце (вёска невядомая), з дыялектнымі асаблівасцямі, характэрнымі дзеля таго рэгіёну.

Бедны чалавек вёз дровы на валах і сустрэў двух паненак - а гэта былі самі Шчасце і Доля. Злітаваўшыся над бедняком, яны далі таму 3 рублі. Але няшчасны чалавек згубіў іх па дарозе. Сустрэўшы беднака мужыка другі раз, Шчасце і Доля адчыталі яго за неахайнасць і далі толькі 2 рублі. Селянін прывёз іх дадому і паклаў грошы ў гаршок з крупамі. Але жонка, не ведаючы аб гэтым, дала гаршок сляпому жабраку. Спаткаўшы чалавека трэці раз, Шчасце і Доля былі яшчэ стражэйшыя і далі только 3 грошы. І толькі пасля гэтага бедняку сапраўды пашанцавала: ён купіў за гэтыя грошы рыбіну, унутры якой знайшоў залатое яйка. А за яйка купіў цэлую краму і пачаў у ёй гандляваць.

Беларускі казачны эпас / Склад. і ўступ. артыкул У. В. Анічэнка. — Мінск : Выдавецтва БДУ, 1976. — 206 с.