Шчытоўка коскападобная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шчытоўка коскападобная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lepidosaphes ulmi


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  200793
NCBI  1230922
EOL  835158

Шчытоўка коскападобная, Шчытоўка яблыневая коскападобная (Lepidosaphes ulmi) — від паўцвердакрылых насякомых са сямейства шчытовак (Coccidae), атрада раўнакрылых хобатных, шкоднік многіх пладовых культур, лясных парод і кустоў. Распаўсюджаны ў раёнах росту яблыні.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цела даўжынёй 0,8 — 1,5 мм знаходзіць пад шчытком (каля 3 мм), які ў самкі карычнева-буры, часта нагадвае коску, у самца часам светла-карычневы.

Спосаб жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Харчуецца ляснымі пародамі і кустамі. Сустракаецца на яблынях. Адкладае яйкі ў кару ў жніўні. Лічынкі, якія жывуць пад карой, харчуюцца сокамі дрэва.

Яйкі (па 20 — 90 шт.) адкладваюць у жніўні пераважна на маладой кары дрэў. Пасля іх зімоўкі (пад шчытком самкі) адраджаюцца лічынкі («бадзяжкі») якія распаўзаюцца па галінах, прысмоктваюцца да іх, харчуюцца сокамі расліны і пашкоджваюць пры гэтым камбій і клеткі камбіяльнай зоны. Меры барацьбы прафілактычныя і хімічныя[1].

Зноскі

  1. БЭС-Большая Советская Энциклопедия, Яблонная запятовидная щитовка