Перайсці да зместу

Яблыня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яблыня

Квітнеючая яблыня
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Malus P. Mill.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25254
NCBI  3749
EOL  29915
GRIN  g:7215
IPNI  33893

Яблыня[3] (Malus) — род пладовых дрэваў сямейства ружавых.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Дрэвы вышынёй да 10 м. Лісце чараньковае, эліптычнае, яйкападобнае або круглае. Кветкі найчасцей ружовыя, у шчытках. Плод — яблык, мае сакавітую мякаць. Яблыкі ўтрымліваюць цукры, арганічныя кіслоты, карацін, вітаміны С і В, пекціны.

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі ў дзікай прыродзе расце 3 віды: яблыня дамашняя (Malus domestica), яблыня ранняя (Malus praecox) і яблыня лясная (Malus sylvestris)[4][5], вырошчваецца — 6. Дзікія яблыні часам сустракаюцца ў шыракалістых і мяшаных лясах.

Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 62 віда[6]:

Яшчэ больш 200 відавых назваў гэтага роду (у тым ліку, да прыкладу, Malus bhutanica J.B.Phipps) маюць у The Plant List (2013) статус unresolved name, гэта значыць, што адносна гэтых назваў нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць як назвы самастойных відаў або іх трэба звесці ў сінаніміку іншых таксонаў сінаніміку [6].

Раней часам таксама вылучалі від Malus hybridus.

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшае гаспадарчае значэнне мае яблыня дамашняя (Malus domestica) — галоўная пладовая культура. Шмат сартоў яблынь вырошчваецца ў спецыялізаваных гаспадарках, а таксама садаводамі-аматарамі. Скараспелыя сарты пачынаюць пладаносіць на 4-5-ы год, познія на 10-12-ы год пасля пасадкі. Перыяд гаспадарчага выкарыстання да 40-50 гадоў. Плады выспяваюць у жніўні-верасні.

Яблыні пашкоджваюцца прыроднымі фактарамі (сонца, мароз) і шырокім спектрам патагенаў (вірусы, грыбы, паразіты і г. д.)

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 80. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. База Растения Беларуси
  5. Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  6. а б Malus (англ.). The Plant List. Version 1.1. (28 лістапада 2013). Праверана 26 снежня 2017.
  7. Звесткі пра род Malus у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.) (Праверана 26 снежня 2017)