Шыза Канакуры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лёгкая атлетыка
Шыза Канакуры
Shisou Kanaguri.jpg
Агульная інфармацыя
Дата і месца нараджэння 20 жніўня 1891(1891-08-20)
Дата і месца смерці 13 лістапада 1983(1983-11-13) (92 гады)
Грамадзянства
Асабістыя рэкорды
Мемарыяльная дошка на шведскай мове на сцяне дома, у якім падчас бегу спыніўся японскі спартсмен

Шыза Канакуры (金栗四三 Kanakuri Shizō?), таксама Шыза Канагуры, Cон Кі-Йонг (20 жніўня 1891 у Васуі ў прэфектуры Кумамото, — 13 лістапада 1984 у Тамане ў прэфектуры Кумамото) — японскі лёгкаатлет, бягун на доўгія дыстанцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Алімпійскія Гульні 1912[правіць | правіць зыходнік]

Выступленне ў Стакгольме былі дэбютам прадстаўнікоў Японіі ў гісторыі алімпійскіх гульняў[1]. Было вырашана адправіць двух атлетаў: спрынтэра Яхіка Мішыма[2] і Канакуры[3], які атрымаў пуцёўку на алімпійскія гульні дзякуючы перамозе ў праведзеным 19 лістапада 1911 года нацыянальным адборы[4]. Дарога да сталіцы Швецыі ў 1912 годзе адняла ў Канакуры 18 дзён[5], ён падарожнічаў, між іншым, па Транссібірскай магістралі і карыстаўся кожнай магчымасцю правесці трэніроўку: калі цягнік спыняўся, то бегаў вакол станцыі[4]. Па прыбыцці на месца Канагуры па-ранейшаму не мог спакойна трэніравацца — менеджэр зборнай захварэў, і самы малодшы ўдзельнік японскай каманды — Канакуры —  праводзіў шмат часу, даглядаючы яго[4].

Марафон на алімпійскіх гульнях у Стакгольме (праходзіў па маршруце даўжынёй 40,2 км)[6] адбыўся 14 ліпеня пры тэмпературы больш за 30 градусаў па шкале Цэльсія[6][4]. У раёне 30-га кіламетра, японскі спартсмен спыніўся каля аднаго з дамоў (населеннага сям'ёй Пятры[7]) і папрасіў у гаспадароў шклянку вады[5][7]. Пасля наталення смагі, ён заснуў, прачнуўшыся толькі на наступны дзень, раніцай[5][7]. Арганізатары не ведаючы, дзе знаходзіцца Канагуры нават звярнуліся задапамогай у пошуках у паліцыю[7]. Збянтэжаны сваім паводзінамі спартсмен, першапачаткова, нават адмаўляўся вяртацца на радзіму[5].

Далейшая легкаатлетычная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1913—1915 гады перамагаў у чэмпіянаце Японіі ў марафоне (беглі на дыстанцыі 25 міль)[8]. Атрыманыя падчас гэтых перадач вынікі адкрывалі сусветны спіс у трох паслядоўных сезонах[9][10][11][12]. З-за таго, што алімпійскія гульні 1916 былі адмененыя з-за першай сусветнай вайны, Канагуры быў вымушаны чакаць наступных спаборніцтваў з замежнымі легкаатлетамі да 1920 года[4].

У марафоне на алімпійскіх гульнях у Антвэрпэне ён заняў 16 месца з вынікам 2:48:45,4[5] — гэты вынік стаў першым афіцыйным рэкордам Японіі ў марафоне[13][14].

13 красавіка 1924 года, перамог у марафоне ў Токіа з часам 2:36:10 (лепшы вынік у кар'еры) — гэты вынік стаў новым рэкордам для Японіі[13][14], а таксама лепшым вынікам на поўнай дыстанцыі ў марафонскім сезоне 1924 у свеце[9][15]. Праз тры месяцы, падчас алімпійскіх гульняў у Парыжы, Канакуры не заняў прызавога месца[5], перамог тады фін Альбін Стэнрас з вынікам 2:41:22,6[16].

Стакгольмскі марафон[правіць | правіць зыходнік]

У 1967 годзе Шведскі Алімпійскі Камітэт адсвяткаваў 55-ю гадавіну алімпійскіх гульняў у Стакгольме і запрасіў Канагуру для выступлення ў Стакгольмскім Марафоне. Японец поўнасцю прабяжаў марафонскую дыстанцыю; час, які спатрэбіўся на гэта, быў 54 гады, 8 месяцаў, 6 дзён, 5 гадзін, 32 хвіліны 20,3 секунды[4].

14 ліпеня 2012 года, роўна з таго ж месца і ў той жа час, што і 100 гадоў назад, пачаўся Стакгольмскі марафон. Сярод тысяч яго ўдзельнікаў быў праўнук Канагуры — Ясіякі Курата, якому арганізатары, разам з нашчадкамі сям'і Пятры, забяспечылі начлег у той жа віле, і ў тым жа ложку, у якім 100 гадоў таму адпачываў у ходзе алімпійскай барацьбы яго прадзед[7].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.