Шыразскі ўніверсітэт
Шыразскі ўніверсітэт | |
---|---|
перс.: شبر ا ز د اتشگ ہ Dāneshgāh-e-Shirāz | |
![]() | |
Арыгінальная назва | перс.: شبر ا ز د اتشگ ہ Dāneshgāh-e-Shirāz |
Міжнародная назва | Shirazi University |
Заснаваны | 1954 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | Маджыд Эршад[1] |
Студэнты | каля 21 000[2] |
Бакалаўрыят | 11,839 |
Магістратура | 7,189 |
Дактарантура | 1,633 |
Выкладчыкаў | 700[3] |
Размяшчэнне |
![]() |
Сайт | shirazu.ac.ir |
![]() |
Шыразскі ўніверсітэт, раней вядомы як Універсітэт Пехлеві — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Іране, вучэбны і Навукова-даследчы цэнтр . Размешчаны ў горадзе Шыраз.
Цяпер у ім вучыцца больш за 13000 студэнтаў. Ва ўніверсітэце прадстаўлена 53 бакалаўрскія праграмы, 61 магітарскіх, адна праграма на ступень доктара медыцыны (ветэрынарыя) і 25 доктарскіх праграм.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Папярэднік Шыразскага ўніверстэта — тэхнічны каледж пад назвай «Вышэйшы інстытут здароў’я» для падрыхтоўкі медыцынскіх спецыялістаў па чатырохгадовай праграме, быў заснаваны ў 1946 годзе. У 1950 годзе ён быў пераўтвораны ў медыцынскі інстытут. У 1953 годзе была заснавана Школа медсясцёр і Каледж сельскай гаспадаркі, мастацтв і навук Намазі.
Пасля далучэння да комплекса ў 1954 годзе каледжа інжынерных навук і Каледжа ветэрынарнай медыцыны яму быў нададзены статус універстэта. У гонар правячай дынастыі ён атрымаў назву Універсітэт Пехлеві. У дарэвалюцыйны перыяд у складзе ўніверсітэта таксама ўзніклі стаматалагічная школа (1969), школа паслядыпломнай адукацыі і каледж электронікі (1969), каледж права і педагогікі (1977).
У 1960 годзе шах Махамед Рэза Пехлеві запрасіў прэзідэнта Пенсільванскага ўніверсітэта Гейларда Харнуэла ў Іран, каб той вывучыў Іранскія вышэйшыя навучальныя установы . Па заказу шаха Харнуэл падрыхтаваў справаздачу, па вынікам якой шах прапанаваў Пенсільванскаму ўніверсітэту дапамагчы пераўтварыць Універсітэт Пехлеві ў адзінае ВНУ на Блізкім Усходзе, заснаванае на амерыканскай сістэме вышэйшай адукацыі[4]. Такім чынам Пенсільванскі ўніверсітэт адыграў важную ролю ў фарміраванні структуры і праграмы шмат якіх факультэтаў і інстытутаў Універсітэта Пехлеві. Мноства выкладчыкаў Пенсільванскага ўніверсітэта паехалі ў Шыраз выкладаць ці кіраваць вучэбнай ці даследчыцкай працай. Прэзідэнт Пенсільванскага ўніверсітэта быў удастоены ганаровай ступені Універсітэта Пехлеві ў знак прызнання заслуг у яго фармаванні[5].
Падчас ісламскай рэвалюцыі, калі была звергнута дынастыя Пехлеві, пачалась культурная рэвалюцыя 1980—1987 гг. накіраваная на ісламізацыю адукацыі і культуры. У яе ходзе ўсе ўніверсітэты Ірана былі зачынены на тры гады.
Цяпер Шыразскі ўніверсітэт карыстаецца ў Іране рэпутацыяй вельмі моцнага ВНУ, пераўзыходзіць па акадэмічным паказальнікам нават Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа і Тэгеранскі ўніверсітэт.
Таксама пры Шыразскім ўніверсітэце створаны Віртуальны ўніверсітэт, першы сярод віртуальных ўніверсітэтаў у Іране.
Мова выкладання[правіць | правіць зыходнік]
Хаця афіцыйнай і асноўнай мовай выкладання ў Шыразскім ўніверсітэце з’яўляецца персідская, вялікая колькасць лекцый, падручнікаў, хатніх заданняў адбываецца на англійскай мове; гэта асабліва справядліва для інжынернай школы, дзе падручнікі па асноўным двсцыплінам (электрыка, электроніка, кампьютарная справа, механіка, будаўніцтва, матэрыялазнаўства і хімічная інжынерная справа) — на англійскай мове.
Зноскі
- ↑ Univercity Council(недаступная спасылка). Shiraz University. Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2017. Праверана 12 лістапада 2016.
- ↑ Shiraz University, Degres and Programs(недаступная спасылка)
- ↑ Report of shiraz University in September 2013 .(недаступная спасылка)
- ↑ Trends by Region: MIDDLE EAST and Penn’s Global Engagment, University of Pennsylvania Archives(недаступная спасылка)
- ↑ Frye, R. N. Greater Iran. Mazda Publishers. 2005. ISBN 1-56859-177-2. p. 232
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Official web site of Shiraz University(недаступная спасылка)
- Shiraz University Central Library Архівавана 3 красавіка 2005.
- Shiraz University Museum of Natural History Архівавана 30 кастрычніка 2004.
- Virtual University of Shiraz Архівавана 24 кастрычніка 2020.
- Shiraz University Center for Radiation Protection(недаступная спасылка)
- Shiraz Univesrity Centr of Excellence for Computational Methods in Mechanical engineerinf (CECMME) Архівавана 18 лютага 2005.
- Shiraz University Engone Researsh Center Архівавана 11 сакавіка 2006.