Перайсці да зместу

Шэлдан Райлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шэлдан Райлі
англ.: Sheldon Riley Hernandez
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 14 сакавіка 1999(1999-03-14) (25 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, аўтар песень
Інструменты вакал[d]
Жанры поп-музыка
sheldonriley.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шэлдан Райлі Эрнандэс (англ.: Sheldon Riley Hernandez; нар. 14 сакавіка 1999 года), прафесійна вядомы як Шэлдан Райлі (англ.: Sheldon Riley) — аўстралійскі спявак і аўтар песень. Пераможца Eurovision — Australia Decides 2022 і прадстаўнік Аўстраліі на конкурсе Еўрабачанне з песняй «Not the Same»[1], заняў 15 месца (123 балы ад журы і 2 ад тэлегледачоў).

Быў удзельнікам восьмага сезона The X Factor Australia, сёмага і восьмага сезонаў The Voice Australia, а таксама ўдзельнікам пятнаццатага сезона America’s Got Talent.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Райлі нарадзіўся ў Сіднеі ў сям’і маці-аўстралійкі і бацькі-філіпінца[2].

У 2016 годзе Райлі, які тады выступаў пад сваім поўным імем Шэлдан Эрнандэс, прайшоў праслухоўванне для восьмага сезона The X Factor Australia з песнямі «Circle of Life» Элтана Джона і «Ordinary People» Джона Леджэнда[3]. Першапачаткова ён удзельнічаў у катэгорыі 14-21, а настаўнікам быў Адам Ламберт, і быў выключаны як сольны выканаўца на этапе конкурсу. Райлі вярнуўся ў «Х-фактар» пасля таго, як настаўнік катэгорыі «Гурты» Ігі Азалія абраў яго ў склад новага бойз-бэнду з выбылых сольных выканаўцаў[4]. Гурт меў назву «Time and Place», і ў яго склад, акрамя Шэлдана, ўваходзілі Самі Афуні, Мэцью Макнот і Леон Крэбер.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Australia Decides: it's Sheldon Riley to Eurovision! 🇦🇺(нявызн.). Eurovision.tv (26 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2022. Праверана 28 сакавіка 2022.
  2. Alfonso-Gregorio, Nikki. Sheldon Riley of The Voice Australia: 'I get to be the person I've always wanted to be'. Special Broadcasting Service (11 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2022. Праверана 27 лютага 2022.
  3. What AGT didn't tell you about Sheldon Riley | America's Got Talent (англ.). EPIC Top Trending. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2022. Праверана 27 лютага 2022.
  4. Olsen, Cooper. Australia Decides 2022: Getting to know Sheldon Riley. aussievision (26 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2022. Праверана 27 лютага 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]