Перайсці да зместу

Валасяніца шэрая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Шэрая валасяніца)
Валасяніца шэрая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Muscicapa striata Pallas, 1764


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  561250
NCBI  1293958
FW  369549

Валасяніца шэрая, мухалоўка шэрая (Muscicapa striata) — птушка сямейства мухалоўкавых.

Даўжыня цела 14-15 см, размах крылаў 23-25 см. Верх шэра-карычневы з цёмнымі рыскамі на галаве, ніз цела белаваты з цёмнымі падоўжнымі рыскамі на грудзях. Маладыя ў белыя плямкі зверху цела. Голас: ціхае шчабятанне з адзінкавымі, высокімі гукамі і далікатнымі трэлямі.

Арэал: Еўропа, Заходняя, Цэнтральная і Малая Азія, Каўказ, Блізкі Усход, Паўночна-Заходняя Афрыка.

Сустракаецца ва ўсіх тыпах не вельмі густых лясоў (часцей з сярэдняй вільготнасцю), на ускрайках палян, уздоўж ручаёў і рэчак або стаячых вадаёмаў, жыве ў парках і садах. Аддае перавагу нізінам, але ў Швейцарыі распаўсюджванне даходзіць да 900 м над у.м. (у выключных выпадках да 1500 м), у Татрах — 1100 м, (не больш за 1700 м).

Пералёты від. Месца зімовак: Афрыка на поўдзень ад экватара і ад Аравійскага паўвострава на ўсход да дэльты р. Ганг.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца насякомымі.

Гняздо ў напаўадкрытых і без прыкрыцця зверху дуплах, за карой, у шчылінах ці карнізах будынкаў і муроў, радзей у развілцы тоўстых сукоў або плоскіх галін, скальных выступах, у старых гнёздах іншых птушак (часта чорнага дразда); няшчыльнае, з тонкіх лістоў сухой травы, галінак і карэньчыкаў, аплеценых па паверхні касмыкамі воўны, шэрсці, пуху і лішайнікамі. Высцілка з дробных траў, сухога лісця з прымессю валосся, а часам і пёраў.

Яйкі 4-6 (часам 2-7) з завостраным вузейшым канцом, белыя, бела-зеленаватыя, блакітныя або блакітна-зеленаватыя з даволі густымі і вялікімі ржавымі ці пурпурова-шэрымі плямамі, часта сканцэнтраванымі на шырэйшым канцы.

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X