Невялікі памерамі жаўрук. Ад найбольш падобных нашых відаў жаўрукоў — палявога і баравога — адрозніваецца меншымі памерамі, больш кароткай і шырокай у аснавання дзюбай, заўважна кароткім кіпцюром на заднім пальцы.
Пераважна асела жыве ў стэпах з гліністай, пясчанай або засоленай глебай у Паўночнай Афрыцы, Іспаніі, у Турцыі і на ўсход ад яе вакол Чорнага і Каспійскага мароў у Цэнтральнай Азіі і да Манголіі і Кітая.
Некаторыя азіяцкія папуляцыі з поўначы арэала мігруюць на поўдзень зімой. Гэты від вельмі рэдка залятае ў паўночную і заходнюю часткі Еўропы. Гняздуе ў вельмі невялікай колькасці на поўдні Украіны. У 2020 годзе шэры жаўрук адзначаны ў Беларусі на Гарадзеншчыне[1]
Гэта птушка сухіх адкрытых прастораў, яна аддае перавагу больш сухім і пустынным глебам, чым Calandrella cinerea. Гняздуецца на зямлі, адкладаючы 2-3 яйкі. Сілкуецца насеннем і казуркамі.