Перайсці да зместу

Эбаніт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эбані́т (ад стар.-грэч.: Ἔβενος - чорнае дрэва) — вулканізаваны натуральны або сінтэтычны каўчук з вялікім утрыманнем серы (30—50 % у разліку на масу каўчуку), звычайна цёмна-бурага або чорнага колеру. У якасці напаўняльнікаў выкарыстоўваецца эбанітавы і вугальны пыл, крэйда, каалін, тальк і інш.

У адрозненне ад мяккай гумы, эбаніт не мае высокай эластычнасці пры звычайных тэмпературах і нагадвае цвёрдую пластмасу. Валодае добрымі электраізаляцыйнымі ўласцівасцямі, негіграскапічыны, устойлівы да ўздзеяння кіслот і шчолачаў. Здольны да механічнай апрацоўкі.

Недахопамі эбанітаў з'яўляецца іх ломкасць, здольнасць разбурацца ў акісляльніках, хлараваных і араматычных вуглевадародах. Пад непасрэдным уздзеяннем сонечнага святла на паверхні эбанітаў утвараецца серная кіслата, якая змяншае паверхневае электрычнае супраціўленне.

Эбаніты галоўным чынам выкарыстоўваюцца ў электратэхніцы (выраб дэталяў электрычных прылад, акумулятарных бакаў). Таксама выкарыстоўваюцца пры вырабе ёмістасцей, выкарыстоўваемых у агрэсіўным асяроддзі, гуміраванні хімічнай апаратуры.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 37. — 472 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 274. — 287 с. 1 000 экз. ISBN 985-12-0621-8.