Каалін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Паклад кааліну (Венесуэла)

Каалі́н, белая гліна — асадкавая горная парода, складзеная галоўным чынам з каалініту, часам з дамешкамі пясчанага матэрыялу (кварц, слюда, палявы шпат і інш.). Назва паходзіць ад назвы мясцовасці Каалінь у правінцыі Цзянсі ў Кітаі, дзе ўпершыню быў знойдзены каалін.

Колер кааліну белы, жаўтаваты, шараваты, у выпадку наяўнасці арганічных дамешкаў — да чорнага. У сухім стане кавалкавая, слаба звязаная, тлустая навобмацак парода. Пры ўвільгатненні малапластычная. Валодае высокай вогнетрываласцю.

Месцараджэнні[правіць | правіць зыходнік]

Каалін здабываюць у Вялікабрытаніі (Карнуол), Германіі (каля Дрэздэна), Чэхіі (наваколле горада Карлавы Вары), ЗША (штат Джорджыя), на Урале, у Казахстане, на Украіне і інш.[1]

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшую колькасць кааліну (да 50 % здабычы) спажывае цэлюлозна-папяровая прамысловасць у якасці напаўняльніка, вызначаючага якасць паперы. Каля 20 % кааліну выкарыстоўвае гумавая прамысловасць, 5—10 % фарфоравая і фаянсавая вытворчасць. Таксама каалін выкарыстоўваецца ў вытворчасці вогнетрывалых матэрыялаў, белага цэменту, будаўнічай і электратэхнічнай керамікі, у парфумерыі і медыцыне.
У хімічнай прамысловасці каалін выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны пры атрыманні ультрамарыну[2][3], сернакіслага[3], хлорыстага алюмінію[4][3].

Зноскі

  1. Каолин (руск.)  — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  2. Ультрамарин // Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 Каолин Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.) 
  4. Алюминия хлорид // Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 109. — 287 с. — 1000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]