Эбека
Эбека | |
---|---|
![]() Выбухная варонка ў адным з трох вяршынных кратараў (2006 г.). | |
50°41′20″ пн. ш. 156°00′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Размяшчэнне | ![]() Курыльскія астравы в. Парамушыр |
Горная сістэма | Вялікая Курыльская града |
Хрыбет ці масіў | Вярнадскі |
Форма вулкана | Сома |
Перыяд утварэння | 2 400 гадоў |
Апошняе вывяржэнне | 2010 |
Вышыня вяршыні | 1156 м [1] |
Эбека — дзеючы вулкан на востраве Парамушыр Вялікай Курыльскай грады.
Складаны стратавулкан з некалькімі вяршыннымі кратарамі. Вышыня 1156 м. Размешчаны на поўначы вострава; у паўночнай частцы хрыбта Вярнадскага. На вяршыні цэнтральнага конусу, выцягнутага ў мерыдыянальным кірунку, тры датыкальныя кратары дыяметрам па 250—350 м і глыбінямі 70-100 м. Іх атачае паўкольцавы грэбень дыяметрам 3—5 км — разбуранай сомай. У кратарах — гарачыя азёры, тэрмальныя крыніцы, сальфатары.
Адзін з самых актыўных вулканаў Курыльскіх астравоў. Гістарычныя вывяржэнні 1793, 1859, 1934—1935, 1963, 1967, 1987—1990, 1998, 2007, 2009 гг. Падчас вывяржэння ў верасні 1859 года, густыя серныя пары ахіналі суседні востраў Шумшу, выклікаючы ў жыхароў млоснасць і галаўны боль.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Актыўныя вулканы Курыльскіх астравоў. Кароткае апісанне
- Global Volcanism Program — Ebeko (англ.)
- Volcano Live