Перайсці да зместу

Эвальд Аавік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эвальд Аавік
эст.: Evald Aavik
Род дзейнасці кінаакцёр, тэатральны акцёр
Дата нараджэння 24 студзеня 1941(1941-01-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 2024(2024-05-07)[1] (83 гады)
Грамадзянства
Альма-матар

Эвальд Аавік (эст.: Evald Aavik; 24 студзеня 1941, Курэссаарэ — 7 мая 2024) — эстонскі акцёр, заслужаны артыст Эстонскай ССР (1982).

У 1998 годзе на кінафестывалі «Кінашок» атрымаў прыз за найлепшую мужчынскую ролю (фільм «Георгікі»).

Нарадзіўся 24 студзеня 1941 года ў Курэссаарэ.

Скончыў Тартускую музычную школу імя Хейна Элера (па класе скрыпка). Быў акцёрам тэатраў «Ванемуйнэ», «Угала» і Талінскага гарадскога тэатра.

Памёр 7 мая 2024 года ва ўзросце 83 гадоў.

  • 1978 — «Скарпіён» (эпізадычная роля)
  • 1979 — «Гняздо на ветры»
  • 1981 — «Каляды ў Вігала»
  • 1986 — «Гульні для дзяцей школьнага ўзросту»
  • 1988 — «Русалкавыя водмелі»
  • 1989 — «Доктар Штокман»
  • 1992 — «Сляза князя цемры»
  • 1997 — «Сямейная падзея» (кароткаметражны)
  • 1998 — «Георгікі»
  • 2009 — «Спакушэнне святога Тыну»
  1. Population Register of Estonia — 1992.