Івенс Адамака
Нарадзіўся | 6 верасня 1997[1] (27 гадоў) | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Гана | |||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Драваград | |||||||||||||||
Нумар | 70 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Івенс Адамака (англ.: Evans Adomako; нар. 6 верасня 1997) — ганскі футбаліст, нападнік славенскага клуба «Драваград».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру на радзіме ў клубе «Фар Рэйнджэрс». У сакавіку 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель» і ў выніку падпісаў кантракт[2]. Спачатку гуляў за дубль, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 15 красавіка 2017 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча трэцяга тура супраць «Славіі» (2:0). Пазней здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе, стаў з’яўляцца на полі ў стартавым складзе. 24 чэрвеня 2017 года адзначыўся першым голам у Вышэйшай лізе, калі ў кампенсаваны час прынёс «Гомелю» перамогу над «Мінскам» (2:1). У другой палове сезона 2017 страціў месца ў аснове. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[3].
У 2018 годзе зноў выступаў за «Фар Рэйнджэрс», а ў кастрычніку 2018 года перайшоў у славенскі клуб «Рудар» з Вяленья, падпісаўшы двухгадовы кантракт[4]. У лютым 2019 года, не згуляўшы за «Рудар» ні ў адным матчы, быў аддадзены ў арэнду ў «Драваград», а ў ліпені перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове.
Зноскі
- ↑ Evans Adomako // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Гомель" подписал ганца Адомако
- ↑ Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули "Гомель"
- ↑ Phar Rangers complete transfers of duo Latif Abubakar and Evans Adomako to Slovenian side Rudar Velenje Архівавана 21 лістапада 2019.