Эгберт Уэсекскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эгберт Уэсекскі
Egbert - MS Royal 14 B V.jpg
 
Дзейнасць: манарх
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: VIII стагоддзе
Смерць: 839[1]
Пахаванне:
Дынастыя: Уэсекская дынастыя
Бацька: Ealhmund of Kent[d]
Дзеці: Этэльвульф[d]
Эгберт Уэсекскі

Э́гберт Уэ́секскі «Брэтвальда»[2] (англ.: Egbert of Wessex "Bretwalda" (Ecgbehrtу, Ecgbert); каля 770 — ліпень 839) — кароль Уэсекса, кіраваў у 802839 гадах. Шэраг гісторыкаў лічыць Эгберта першым каралём Англіі, бо ён упершыню ў гісторыі аб’яднаў пад уладай аднаго кіраўніка большасць зямель, якія знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Англіі, а астатнія вобласці прызналі над сабой яго вярхоўную ўладу. Афіцыйна Эгберт такі тытул не выкарыстоўваў і ўпершыню яго ужыў у сваёй тытулатуры кароль Альфрэд Вялікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькам Эгберту быў Элмунд Кенцкі. У 780-ых кароль Мерсіі Офу і Беортрык з Уэсекса выгналі Эгберта, але ў 802 годзе, пасля смерці Беортрыка, ён вярнуўся і захапіў трон. Пра першыя 20 гадоў праўлення Эгберту вядома мала, але, відавочна, ён здолеў утрымаць незалежнасць Уэсекса ад Мерсіі, якая тады дамінавала сярод англійскіх каралеўстваў. ў 825 годзе Эгберт здолеў Беорнвульфа з Мерсіі ў бітве пры Эландуні і паклаў канец дамінаванню Мерсіі. Далей ён падпарадкаваў сабе іншыя каралеўства паўднёва-усходняй Англіі, якія да таго ж залежалі ад Мерсіі. ў 829 годзе ён нанёс паразу Віглафу з Мерсіі, прагнаў яго з каралеўства і часова правілаў Мерсіяй непасрэдна. ў Тым жа годзе Эгберту падпарадкаваўся кароль Нартумбрыі. Эгберт не здолеў утрымаць свае заваёвы, і праз год Віглаф вярнуў сабе трон Мерсіі. Аднак, Уэсекс захаваў кантроль над Кентам, Сасексм і Сурэем. Эгберт аддаў гэтыя ўладанні ў кіраванне свайму сыну Этэльвульфу. Пасля смерці Эгберта ў 839 годзе Этэльфульф атрымаў у спадчыну яго трон. Каралеўствы паўднёва-усходняй Англіі ў рэшце рэшт ўліліся ў каралеўства Уэсекс пасля смерці Этэльвульфаў 858 годзе.

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. The Wiley Blackwell Encyclopedia of Anglo-Saxon England — 2 — Chichester: Wiley, 2014. — P. 534. — 583 p. — ISBN 978-0-470-65632-7
  2. Bretwalda — літаральна Брытанскі ўладар.