Сусекс

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сасекс)
Перайсці да: рух, знайсці
EnglandSussexTrad.png

Сасекс, або Сусекс (англ.: Sussex, Шаблон:IPAc-en; старажытн. Suth-Seax — Sūþsēaxe (South Saxons) - гістарычнае графства Паўднёва-Усходняй Англіі, размешчанае прыкладна на тэрыторыі старажытнага каралеўства Сасекс. Плошча - 3776 кв. км, у 1891 годзе ў графстве жыло 380 тысяч жыхароў.

Тэрыторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сасекс атачаюць графствы на поўначы — Сурэй, на усходзе — Кент, на захадзе — Гэмпшыр, на поўдні — праліў Ла-Манш. Сасекс дзеля мясцовага кіравання раздзелены на графствы Заходні Сасекс, Усходні Сасекс і горад Брайтан і Хоўв. Горад Брайтан і Хоўв створаны як унітарная ўлада ў 1997 годзе; гарадскі статус нададзены ў 2000 годзе. Да таго часу Чычэстэр з’яўляўся адзіным горадам-сіці Сасекса.

Ланцужок прыгоркаў перасякае Сасекс і скончваецца скалістым мысам Бічы Хэд. Прыгоркі гэтыя крэйдавай фармацыі і пакрытые пластом трафяніка. Ад прыгоркаў цягнецца ўрадлівая і лясістая раўніна. Паміж Соўт Доўнс і морам, а таксама і ў багністых мясцінах на ўсходзе ад Бічы Хэд, шмат урадлівых земляў.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Сасекса мяккі, жніва ранняе. Пшаніца, авёс, ячмень, рэпа - галоўныя земляробныя культуры. На ўсходзе вырошчваецца шмат хмелю. Развітая жывёлагадоўля. Вядомыя сноўтноўдскія авечкі і сасекскія пароды скаціны.

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя гарады - Чычэстэр, Брайтан, Гастынгс, Арондэль, Рай, Іст-Грынстэд, Вінчэльсі. Прыморскія гарады маюць пляжныя зоны, якія карыстаюцца попытам у летні перыяд. Сасекс і пераважная частка графства Сурэй складалі другое каралеўства, заснаванае саксонцамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сасекс - адно з сямі каралеўстваў, якія англасаксы заснавалі ў канцы V стагоддзя, пасля ўварвання ў Брытанію. Пасля кіравання караля Осмунда (765 - 770) каралеўства патрапіла пад уплыў болей моцнага суседа - каралеўства Мерсіі, а ў IX стагоддзі перайшло ў рукі каралёў Уэсэкса.

Тапаніміка[правіць | правіць зыходнік]

Назва меркавана паходзіць ад старажытнасаксонскага Sūþ Seaxe - ”паўднёвыя саксы”[1].

Зноскі

  1. Sussex, Definition of Sussex from Webster's New World College Dictionary. Webster's New World College Dictionary. Праверана 30 студзеня 2013.(недаступная спасылка)