Эдгарас Жарскіс
Нарадзіўся |
4 мая 1994[1] (28 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 191 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 53 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Эдгарас Жарскіс (нар. 4 мая 1994, Вільнюс) — літоўскі футбаліст, абаронца цяльшэйскага «Джугаса».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў выступаць у складзе «Тракая», аднак у 2009 годзе перабраўся ў вільнюскі «Жальгірыс», дзе згуляў толькі ў двух матчах за аснову. У 2012 годзе быў аддадзены ў арэнду клайпедскаму «Атлантас» і пазней перайшоў у клуб на трывалай аснове, з 2014 года замацаваўся ў складзе каманды. У 2015—2016 гадах выступаў у другім дывізіёне за «Палангу», пазней пасля выступу за ёнаўскую «Ліетаву» на кароткі час вярнуўся ў «Атлантас».
З лета 2017 года выступаў за азербайджанскі «Сабаіл», а першую палову 2018 года правёў у складзе клуба «Бытовія» ў другім дывізіёне Польшчы. У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея»[2]. У сезоне 2018 згуляў у чатырох матчах, часцей застаючыся на лаўцы запасных. У снежні 2018 года кантракт з абаронцам быў падоўжаны на наступны сезон[3]. Сезон 2019 таксама пачаў на лаўцы запасных, а з мая стаў трывала прыцягвацца да стартавага складу. Да сезона 2020 пачынаў рыхтавацца з «Гарадзеяй», аднак у лютым 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[4].
У хуткім часе пасля сыходу з «Гарадзеі» далучыўся да латвійскага клуба «Тукумс 2000», а ў ліпені 2020 года перайшоў у юрмальскі «Спартак». Першую палову 2021 года правёў у другім дывізіёне Польшчы ў складзе «Пушчы» з Непаламіцаў. У ліпені 2021 года стаў іграком эстонскага «Транса» з Нарвы.
У лютым 2022 года вярнуўся ў Літву, папоўніўшы склад «Джугаса» з Цяльшэя.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за моладзевую зборную Літвы.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы (2): 2011, 2013
Бронзавы прызёр чэмпіянату Літвы: 2014
Зноскі
- ↑ Edgaras Zarskis // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Литовский защитник Жарскис стал игроком "Городеи"
- ↑ "Городея" пролонгировала соглашение с Жарскисом
- ↑ Жарскис покинул "Городею"
- Нарадзіліся 4 мая
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Літвы
- Ігракі ФК Джугас Цяльшэй
- Ігракі ФК Транс Нарва
- Ігракі ФК Пушча Непаламіцы
- Ігракі ФК Спартак Юрмала
- Ігракі ФК Тукумс 2000
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Бытовія Бытаў
- Ігракі ФК Сабаіл
- Ігракі ФК Атлантас Клайпеда
- Ігракі ФК Ёнава
- Ігракі ФК Паланга
- Ігракі ФК Жальгірыс Вільнюс