Экзэма
Экзэма | |
---|---|
МКХ-10 | L20.-L30. |
МКХ-9 | 692 |
OMIM | 603165 |
DiseasesDB | 4113 |
MedlinePlus | 000853 |
eMedicine | Derm/38 Ped/2567 |
MeSH | D004485 |
Экзэма (стар.-грэч.: ἔκζεμα — высыпанне на скуры, ад ἐκζέω — ускіпаю) — вострае ці хранічнае незаразнае запаленчае захворванне скуры, якое мае алергічную прыроду, што характарызуецца разнастайным сыпам, пачуццём пякоты, свербам і схільнасцю да рэцыдываў.
Тэрмін «экзэма» ўжывалі даўно (за два стагоддзі да нашай эры), але для абазначэння розных дэрматозаў, якія ўзнікаюць востра. Толькі ў першай палове XIX стагоддзя Уілен (1808), Бейтмен (1813) Рэйс (1823) і іншыя вучоныя вылучылі экзэму ў асобную назалагічную форму.
Прычыны экзэмы
[правіць | правіць зыходнік]Узнікненню экзэмы спрыяюць разнастайныя знешнія (механічныя, хімічныя, тэрмічныя і інш.) і ўнутраныя (захворванні печані, нырак, страўнікава-кішачнага тракта, эндакрыннай, нервовай сістэмы і інш.) фактары. Па этыялогіі (гэта значыць у залежнасці ад прычыны), лакалізацыі (размяшчэнні) і характару скурных праяў адрозніваюць некалькі формаў экзэмы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Экзэма