Экраналёт
Экраналёт — лятальны апарат, гэтак жа, як і экранаплан, які выкарыстоўвае для палёту экранны эфект, але які мае магчымасць адарвацца ад «экрана» і ляцець на большых ад экранаплана вышынях аналагічна самалёту.
Адметнай асаблівасцю экраналёта павінна з'яўляцца яго здольнасць лятаць на розных вышынях (ад некалькі метраў да некалькі тысяч метраў) пры аднолькавай нагрузцы і пры далёкасці блізу тысячы кіламетраў. Але самі распрацоўшчыкі экранапланаў часам называюць «класічныя» экранапланы экраналётамі.
Патрабаванні да экраналёта для розных рэжымаў палёту прама процілеглыя: для экранаплана трэба шырокае крыло асаблівага профілю і плоскі шырокі корпус, для самалёта вузкае крыло і вузкі корпус, таму самі распрацоўшчыкі апаратаў пішуць: «Рэч у тым, што зрабіць машыну, лятаючую не горш за добры самалёт ды яшчэ якая ўмее лятаць на экране, нікому яшчэ не ўдавалася.»[1]
Першы праект экраналёта, «С-90», быў створаны ў ОКБ Сухога к 2000 году. Згодна з праектам, апарат уяўляе сабой гібрыдны транспартны сродак з двума рухачамі: паветраная падушка і паветраны вінт. Праектам прадугледжаны тры рэжыму руху: лунанне на паветранай падушцы, палёт на нізкай вышыні (у якім і павінен выяўляцца эфект «экрана»), палёт на вышынях да 4000 м. Дзеючы ўзор так і не быў прадстаўлены публіцы.
Другая з вядомых распрацовак экраналёта ўяўляе сабой малы лятальны апарат паўтандэмнай схемы. Экраналёт «Касатка-5» абсталяваны адзіным рухачом - паветраным вінтом і вельмі падобны на гідрасамалёт. Экранны эфект узнікае толькі пры вельмі нізкай вышыні палёту: 0,5 метра, гэта абмяжоўвае хваляванне вады для экраннага палёту: усяго 0.4 метра.
Трэцяя распрацоўка, таксама не даведзеная да працоўнага ўзору — серыя апаратаў «ЭКИП». Гэта дыскападобныя лятальныя апараты з корпусам-носьбітам (корпус-крыло) і двума рухачамі: пасадачны рухач тыпу «паветраная падушка» і маршавыя паветраныя вінты. Дакладна кажучы, «ЭКИП» не з'яўляецца паўнавартасным экраналётам, паколькі палёт на нізкай вышыні праводзіцца з выкарыстаннем пасадачнага рухача (як і ў «С-90»).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Русская экранопланная компания» Архівавана 28 сакавіка 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Экранолёт «С-90» Архівавана 30 кастрычніка 2008. (проект)
- Экранопланы. Архівавана 15 сакавіка 2010. На грани двух стихий — сайт посвящённый экранопланам Архівавана 15 сакавіка 2010.
- Экранолёт «Касатка-5» Архівавана 28 сакавіка 2010. (опытный образец)
- Экраноплан «Иволга» Архівавана 18 сакавіка 2018.
- Экраноплан «Иволга-2»
- Экраноплан «Шмель» Архівавана 28 кастрычніка 2004.
- Экраноплан «Аквалёт» Архівавана 23 лютага 2011.
- Статья об испытаниях