Паветраны вінт
Jump to navigation
Jump to search
Паветраны вінт, прапелер — лопасцевы рухач, які пры вярчэнні вінтавой паверхняй лопасцей стварае цягу за кошт адкідвання паветра назад.
Выкарыстоўваюцца на лятальных апаратах (самалётах, верталётах, дырыжаблях), аэрасанях, глісерах, апаратах на паветранай падушцы і інш.
Бываюць 2-, 3- і 4-лопасцевыя; рэверсіўныя (могуць зменьваць цягу на процілеглую) і флюгерныя (з магчымасцю ўстаноўкі лопасцей па патоку пры адказе рухавіка для папярэджання самавярчэння і росту аэрадынамічнага супраціўлення). Вінт верталёта стварае пераважна падымальную сілу і называецца нясучым.
Ідэю паветранага вінта прапанаваў у 1475 Леанарда да Вінчы. Віхравую тэорыю яго распрацаваў у 1912—18 М. Жукоўскі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Паветраны вінт // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.
![]() |
Паветраны вінт на Вікісховішчы |
---|