Элемент D

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Батарэйкі D у параўнанні з запалкай.
Батарэйка D (2-я злева) у параўнанні з іншымі папулярнымі тыпамі электрычных батарэй
Элементы 373 «Арыён-М» вытворчасці СССР

Элемент D (таксама R20, 373, BA-30, Mono, UM 1) — тыпаразмер гальванічных элементаў (батарэек) шырокага прымянення.

Станоўчы кантакт мае выступ або выпукласць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Элементы такога тыпу прапанавала ў 1898 годзе кампанія Eveready Battery Company (пераназваная пасля ў Energizer). Гэтая батарэйка стала адной з першых у шэрагу 1,5-вольтавых элементаў, якія карыстаюцца папулярнасцю па сённяшні дзень.

СССР[правіць | правіць зыходнік]

У СССР такія элементы мелі абазначэння 1-КС-У3 (да пачатку 1960-х гг.)[1], 373 (гандлёвая марка «Сатурн», «Марс», «Арыён М»[2], «Прамень»[3]), і ў вугальна-цынкавым выкананні каштавалі 17 капеек (у бляшаным кажусе — 30 капеек).

ЗША[правіць | правіць зыходнік]

У ЗША да таго як больш меншыя элементы сілкавання сталі больш распаўсюджанымі, элементы D былі шырока вядомыя як ліхтарныя батарэйкі. Ваеннае абазначэнне гэтай батарэі ў ЗША было BA-30 (яшчэ да Другой сусветнай вайны).

У 2007 годзе на батарэі D прыходзілася 8% продажаў шчолачных першасных батарэй (у колькасным выражэнні) у ЗША.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Вышыня - 61,5 мм
  • Дыяметр - 34,2 мм[4] ці 33,2 мм
  • Маса: 66-141 грам[5].
  • ЭРС — 1,5 В.
  • Магчымыя значэнні ёмістасці[6][7]:
    • Вугальна-цынкавы (солевы) элемент (R20): 4000 мАг.
    • Палярнасць батарэі. Станоўчы кантакт мае характэрны выступ
      Шчолачны элемент (LR20): 5500-16000 мАг.

Вобласць прымянення[правіць | правіць зыходнік]

Ужываецца ў найбольш энерганагружаных пераносных электрапрыборах, такіх, як пераносныя магнітолы, рацыя, лічыльнікі Гейгера ці магутныя ручныя ліхтары. Таксама гэтыя элементы ўжывалі ў электрычных прыладах, спажывальных малую магутнасць, але якія павінны ад аднаго элемента (або камплекта элементаў) працаваць доўги час: буйныя радыёпрыёмнікі, гадзіннікі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Радиоприемнк «Спидола». Описание и инструкция по эксплуатации. — Государственный электротехнический завод ВЭФ, Рига, 1962(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2013. Праверана 25 сакавіка 2013.
  2. Гальванические элементы «Орион М», «Юпитер М», «Уран М». — Журнал «Радио», № 8 — 1983 г, с.46-48
  3. Элемент 373 Луч. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2017. Праверана 4 лютага 2017.
  4. ЭЛЕМЕНТ ВЦ 373. Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2011. Праверана 27 сакавіка 2011.
  5. Варламов Р. Г. Современные источники питания. Справочник. М.: ДМК, 1998. — 192 с. ISBN 5-89818-010-9
  6. Варламов Р. Г. Современные источники питания. Справочник. М.: ДМК, 1998. — 192 с. ISBN 5-89818-010-9 Стр.144-147
  7. Указанные значения ёмкости солевых и щелочных элементов справедливы при разряде малыми токами, не превышающими десятки мА. При разряде токами в сотни мА, ёмкость снижается в несколько раз.