Эльбская філармонія
Эльбская філармонія (ням.: Elbphilharmonie) — канцэртная зала Гамбурга, размешчаная на востраве Грасброок на Эльбе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Распрацоўкай праекта займалася швейцарскае архітэктурнае бюро «Херцаг і дэ Мерон»[1]. Папярэдне здача ў эксплуатацыю планавалася ў 2010 годзе. Аднак у сувязі з шматлікімі затрымкамі будынак быў здадзены толькі ў студзені 2017 года. Кошт будаўніцтва пры гэтым вырас з папярэдніх 77 да 789 мільёнаў еўра.
Урачыстае адкрыццё галоўнай канцэртнай залы адбылося 11 студзеня 2017 года, пасля 10 гадоў будаўніцтва. Першым выступам стаў канцэрт Сімфанічнага аркестра Паўночнагерманскага радыё «Zum Raum wird hier die Zeit».
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня 26-павярховага будынка складае 110 метраў. Акрамя вялікай канцэртнай залы на 2100 месцаў і малой залы на 550 месцаў у будынку размешчаны гатэль на 244 пакоя, 45 кватэр, крамы, рэстараны і паркоўка. На восьмым паверсе знаходзіцца назіральная пляцоўка, адкрытая для вольнага наведвання.
Зноскі
- ↑ Филармония на Эльбе в Гамбурге(недаступная спасылка). Deutschland.de. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2017. Праверана 17 студзеня 2017.