Элізабет Аер
Элізабет Аер | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1897[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 жніўня 1987[1] (89 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Элізабет Аер (англ.: Elizabeth Ayer; 13 кастрычніка 1897 — 4 жніўня 1987) — адна з найвялікшых архітэктараў Сіэтла, якая аддала прафесійнай працы больш за 50 гадоў. Яна была першай жанчынай, якая скончыла прафесійную праграму навучання па архітэктуры ў Вашынгтонскім універсітэце, і першай жанчынай, якая была зарэгістраваная як архітэктар у штаце Вашынгтон.
Жыццё і кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Элізабет Аер нарадзілася ў 1897 годзе ў Алімпіі, Вашынгтон. У 1916 годзе яна паступіла ў Вашынгтонскі ўніверсітэт, дзе ў 1921 годзе скончыла бакалаўрскі курс па архітэктуры. У 1919 годзе, яшчэ будучы студэнткай, пачала працаваць у Эндру Вілатсена . У наступным годзе яна пачала доўгатэрміновае супрацоўніцтва з архітэктарам з Сіэтла Эдвінам Айві. У 1922—1923 гадах працавала ў Нью-Ёрку, але праз год зноў вярнулася да супрацоўніцтва з Айві ў Сіэтле.
У канцы 1920-х гадоў Элізабет Аер ужо была вядомая як «калега» Айві. На працягу 1920-30-х гадоў яна адыгрывала ключавую ролю ў распрацоўцы і ўвасабленні ў жыццё прыватных маёнткаў Айві. Прыкладна ў 1930 годзе Аер зарэгістравалася як архітэктар у штаце Вашынгтон.
У 1940 годзе Эдвін Айві загінуў у аўтакатастрофе. Элізабет Аер узяла кіраванне фірмай на сябе і яшчэ з адным работнікам, Раландам Лемпінгам працягнула працаваць. У 1942 годзе яны часова спынілі працу з-за Другой сусветнай вайны, на працягу якой Аер працавала ў інжынерным корпусе ЗША. Пасля 1945 года яна аднавіла архітэктурную практыку. У 1950 годзе назва фірмы была зменена на «Аер & Лемпінг».
Элізабет Аер выйшла на пенсію ў 1970 годзе пасля 50-ці гадоў прафесійнай кар’еры. Яна пераехала ў Лэйсі, Вашынгтон, дзе дапамагала камісіі па планаванні да 1980 года. Элізабет Аер памерла ў Лэйсі ў 1987 годзе.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Roberts, S. Sian, and Shaughnessy, Mary, "Elizabeth Ayer, " in «Shaping Seattle Architecture: A Historical Guide to the Architects» (ed. Jeffrey Karl Ochsner), University of Washington Press, Seattle and London 1994, pages 210—215.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]