Элізэ Рыхтэр
Элізэ Рыхтэр (2 сакавіка 1865 – 23 чэрвеня 1943) — аўстрыйскі філолаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Вене ў забяспечанай яўрэйскай сям'і. Дачка доктара Максіміліяна і Эміліе Рыхтэр, сястра Хэленэ Рыхтэр, якая пісала і перакладала англійскую літаратуру і драму. Вывучала філасофію ў Венскім універсітэце, атрымала доктарскую ступень у 1901 годзе.
У 1905 годзе стала першай жанчынай, якая атрымала хабілітацыю за сваю працу па раманскіх мовах. У 1907 годзе стала першай жанчынай-дацэнтам, а ў 1921 годзе была прызначана «экстраардынарным прафесарам». З 1920 года ўзначальвала Асацыяцыю аўстрыйскіх жанчын-акадэмікаў (Verband der Akademikerinnen Österreichs).
Пасля аншлюсу і ўвядзення ў Аўстрыі нацысцкай антысеміцкай палітыкі, якая выключала людзей яўрэйскага паходжання з грамадскага жыцця, Рыхтэр была звольнена са сваёй пасады. 9 кастрычніка 1942 года яна разам са сваёй сястрой Хэленэ была дэпартаваная ў канцэнтрацыйны лагер Тэрэзіенштат, дзе памерла 23 чэрвеня 1943 года.