Венскі ўніверсітэт
Выгляд
| Венскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| ням.: Universität Wien | |
| | |
| | |
| Заснаваны | 12 сакавіка 1365 |
| Студэнты | 93 628[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Сайт | univie.ac.at (ням.) |
Венскі ўніверсітэт (ням.: Universität Wien, лац.: Alma Mater Rudolphina Vindobonensis) — дзяржаўны ўніверсітэт, размешчаны ў Вене, Аўстрыя. Заснаваны ў 1365, Венскі ўніверсітэт з'яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў Еўропы. Ва ўніверсітэце вучыцца каля 63 000 студэнтаў, што робіць яго найбуйнейшым па колькасці студэнтаў у нямецкамоўнай прасторы. Ва ўніверсітэце прадстаўлены на выбар навучэнцаў больш за 130 курсаў.
З 331 універсітэтам-партнёрам Венскі ўніверсітэт падтрымлівае праграму па абмене студэнтамі (ERASMUS/SOKRATES). Студэнты з 130 краін наведваюць больш за 10000 прапанаваных лекцый ва ўніверсітэце.
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Э. Алберт, славуты чэшскі хірург, публіцыст, папулярызатар чэшскай паэзіі, перакладчык і паэт
- Герман Бідэр, аўстрыйскі славіст
- Грэтэ Мостні, чылійскі антраполаг
- Элізэ Рыхтэр, аўстрыйскі філолаг
- Готліб Хаберлант, аўстра-нямецкі батанік і фізіёлаг раслін
- Лорэнц фон Штайн, аўстрыйскі прававед
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20160421121558/https://suasprod.noc-science.at/XLCubedWeb/WebForm/ShowReport.aspx?rep=004+studierende/001+universit%u00e4ten/003+studierende+nach+universit%u00e4ten.xml&toolbar=true Праверана 11 кастрычніка 2017.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Венскі ўніверсітэт