Перайсці да зместу

Элісан Ханіган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элісан Ханіган
англ.: Alyson Hannigan
Імя пры нараджэнні амер. англ.: Alyson Lee Hannigan
Род дзейнасці актрыса, тэатральная актрыса, тэлеактрыса, кінаактрыса
Дата нараджэння 24 сакавіка 1974(1974-03-24)[1] (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне іўдаізм
Муж Alexis Denisof[d]
Альма-матар
Партыя
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт alysonhannigan.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Элісан Ханіган (англ.: Alyson Hannigan; нар. 24 сакавіка 1974, Вашынгтон, ЗША) — амерыканская актрыса, найбольш вядомая па ролях Уілау Розенберг у тэлесерыялах «Бафі — знішчальніца вампіраў» і «Анёл», Лілі Олдрын у "Як " і Мішэль Флаэрці ў серыі фільмаў «Амерыканскі пірог».

Нарадзілася 24 сакавіка 1974 года ў сям’і Эла Ханігана і Эмілі Поснер. Яе бацька быў выхадцам з Ірландыі, а маці — яўрэйкай. Праз два гады пасля нараджэння Элісан бацькі развяліся, і Элісан з мамай пераехала ў Атланту.

З чатырох гадоў яна пачала здымацца ў рэкламе. У школе вучылася граць на кларнеце, а таксама любіла гуляць у футбол. У 1985 годзе пераехала ў Лос-Анджэлес і паступіла ў North Hollywood High School, якую скончыла ў 1992 годзе. Сваю першую ролю ў вялікім кіно згуляла ў фантастычнай камедыі «Мая мачыха — іншапланецянка» (1988).

З 1990 па 1995 год знялася ў рэкламе і адыграла невялікія ролі ў тэлесерыялах «Разанна», «Застава фехтавальшчыкаў» і «Дакрананне анёла». У 1997 годзе атрымала ролю Уілау, лепшай сяброўкі галоўнай гераіні ў тэлесерыяле «Бафі — знішчальніца вампіраў».

Э. Ханіган замужам за акцёрам Алексісам Дзянісаф з 11 кастрычніка 2003 года. У мужа і жонкі ёсць дзве дачкі — Сацьяна Мары Дзянісаф (нар. 24.03.2009) і Ківа Джэйн Дзянісаф (нар. 23.05.2012).

Зноскі

  1. Alyson Hannigan // https://pantheon.world/profile/person/Alyson_Hannigan
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #103376759X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.