Амерыканскі варыянт англійскай мовы
Амерыканскі варыянт англійскай мовы (American English) - гэта адзін з дыялектаў англійскай, які распаўсюджан пераважна ў ЗША. Фактычна з'яўляецца альтэрнатыўнай нормай літаратурнай англійскай мовы падобна як тарашкевіца ў Беларусі, бо на амерыканскім дыялекце англійскай выдаецца літаратура, афіцыйныя дакументы, ідзе трансляцыя радые- і тэлеканалаў. Навучэнне англійскай мове ў Беларусі звычайна вядзецца з апорай на брытанскі варыянт (у навучальных установах з лінгвістычным ухілам могуць разглядацца адрозненні амерыканскага і брытанскага варыянтаў). Але амерыканская англійская з'яўляецца стандартам у шоу-бізнесе, калі, напрыклад, беларускія (і ня толькі) музычныя гурты спяваюць на англійскай. На сучасным этапе сціраецца мяжа паміж брытанскім і амерыканскім варыянтамі па прычыне распаўсюджаннасці апошняга ў тым ліку і ў Вялікабрытаніі.
Граматычныя асаблівасці амерыканскага дыялекту
[правіць | правіць зыходнік]Нярэдка замест перфектнай (завершанай) формы цяперашняга часу (Present Perfect) выкарыстоўваецца простая форма прошлага часу (Past Simple): He just finished reading замест He just finished reading (Ен толькі што скончыў чытаць). Такім жа чынам амерыканцы пазбягаюць карыстацца і завершанай формай прошлага часу: After I went out I phoned him замест After I had gone out I phoned him (Пасля таго як я выйшаў, я патэлефанаваў яму)[заўв 1].
Існуюць і амерыканскія варыянты 3-й формы (альбо прошлага дзеепрыметніка) няправільных дзеясловаў:
| Амерыканізм | Брытанскі варыянт | Інфінітыўная форма | Значэнне слова |
|---|---|---|---|
| gotten | got | get | атрымаць і г.д. |
| proven, proved | proved | prove | даказаць |
| stricken | struck | strike | стукнуць |
| learned | learnt | learn | вучыць (штосьці) |
| smelled | smelt | smell | пахнуць[1] |
Таксама існуюць пэўныя адрозненні ў выкарыстанні прыназоўнікаў:
| Амерыканізм | Брытанскі варыянт | Значэнне слова |
|---|---|---|
| on the street | in the street | на вуліцы |
| fill out a form | fill in a form | запоўніць анкету/форму |
| be oriented at | be oriented to | арыентавацца на |
| on weekends | at weekends | у выхадныя дні |
| meet with | meet | сустракацца, знаеміцца |
| do over | do up | перарабіць |
| talk with | talk to | размаўляць (з кімсьці)[2] |
І, нарэшце, існуюць некаторыя адрозненні ў выкарыстанні артыкляў у амерыканскім і брытанскім дыялектах англійскай мовы:
| Амерыканізм | Брытанскі варыянт | Значэнне слова |
|---|---|---|
| one thing or the other | one or other thing | альбо тое, альбо другое |
| in the hospital | in hospital | у бальніцы[заўв 2][4] |
| all morning | all the morning | усю раніцу[2] |
Фанетычныя адрозненні амерыканскага варыянту англійскай ад брытанскага
[правіць | правіць зыходнік]Такіх адрозненняў няшмат, таму носьбіты англійскай з ЗША і Вялікабрытаніі добра разумеюць адно аднаго. Калі пазбегнуць параўнання розных мясцовых дыялектаў, напрыклад, англійскай мовы Тэхаса з гаворкай графства Кент, то можна вылучыць тры асноўных адрознення. У амерыканскай англійскай літара "а" (эй) паміж дзвумя зычнымі заўжды чытаецца як "ӕ" (нешта сярэдняе паміж "э" і "я"), а брытанскі вырыянт патрабуе вымаўлення гэтай літары ў словах glass (шкло), fast (хуткі, хутка), dance (танец, танчыць) працяглым гукам "а". Літара "о" паміж дзвумя зычнымі чытаецца кароткім гукам "о" брытанцамі і працяглым гукам "а" амерыканцамі. Таму словы God (Бог) i guard (ахова) гучаць у амерыканскай англійскай аднолькова. Зычная "r" на канцы слова ці перад іншай зычнай (напрыклад у слове morning (раніца)) звычайна ня чытаецца ў брытанскім дыялекце і можа вымаўляцца ў амерыканскім.
Арфаграфічныя адрозненні амерыканскай англійскай ад брытанскай
[правіць | правіць зыходнік]Амерыканскі правапіс фактычна з'яўляецца спрошчаным варыянтам класічнага брытанскага. Асноўныя адрозненні можна адлюстраваць у табліцы:
| Амерыканская арфаграфія | Брытанская арфаграфія | Значэнне слова |
|---|---|---|
| color | colour | колер |
| disk | disc | дыск |
| dialog | dialogue | дыялог |
| center | centre | цэнтр |
| program | programme | праграма |
| sulfur | sulphur | сера |
| license | licence | ліцэнзія |
| mustache | moustache | вусы |
| aluminum | aluminium | алюміній |
| likable | likeable | прыемны, мілы |
| tire | tyre | шына |
| organization | organisation | арганізацыя |
| traveling | travelling | вандроўка |
| anemia | aneamia | анемія[1] |
Лексічныя адрозненні амерыканскага і брытанскага варыянтаў англійскай мовы
[правіць | правіць зыходнік]Існуе невялікая колькасць слоў і выразаў, якія маюць розныя значэнні у абодвух дыялектах:
| Амерыканізм | Брытанскі варыянт |
|---|---|
| to table - адкласці (справу) да больш прывабнага часу | to table - вынесці (справу) на абмеркаванне |
| homely - праставаты, няпрывабны | homely - просты, натуральны |
| elevator - як правіла "ліфт" | elevator - як правіла "элеватар" |
| frontier - ускраіна ЗША | frontier - мяжа, граніца (увогуле) |
| meter - метр | meter - вымяральнік |
| vest and pants - дзелавы касцюм | vest and pants - майка і штаны (альбо шорты) |
| it bombed - гэта быў поўны правал | it went like a bomb - гэта (справа) мела вялізарны поспех |
Але асноўная маса адрозненняў гэта выкарыстанне розных слоў у адным значэнні. Пры гэтым трэба памятаць, што многія носьбіты англійскай за межамі Вялікабрытаніі і ЗША разглядаюць гэтыя адрозненні як сінонімы, не проціпастаўляючы іх.
| Брытанскі варыянт | Амерыканскі варыянт | Значэнне слова |
|---|---|---|
| adopt | nominate | выдвігаць на пасаду |
| air hostess | flight attendant | сцюардэса |
| anti-clockwise | counterclockwise | супраць гадзіннікавай стрэлкі |
| aubergine | eggplant | баклажан |
| autumn | fall | восень |
| banknote | bill | банкнота |
| biscuit | cookie | пячэнне |
| cash dispenser | ATM machine | банкамат |
| chemists | drugstore | аптэка |
| cinema | movies | кінатэатр |
| cram | bone up | зубрыць |
| dust bin | garbage can | сметнік |
| get the sack | get a pink slip | быць звольненым |
| ground floor | first floor | 1-ы паверх |
| in top gear | in high gear | на поўнай хуткасці |
| limited | incorporated | таварыства з абмяжаванай адказнасцю |
| lynx | bobcat | рысь |
| main road | highway | шаша |
| mark | grade | вучэбная адзнака |
| petrol | gas(oline) | бензін |
| railway | railroad | чыгунка |
| tap | faucet | кран (вадаправодны) |
| twin- town | sister-town | горад-пабрацім |
| underground (tube) | subway | метро[5] |
| flat | apartment | кватэра[6] |
Амерыканскія фразеалагізмы
[правіць | правіць зыходнік]Існуе шэраг устойлівых выразаў, якія характэрны ў большай ступені амерыканскаму варыянту англійскай, чым брытанскаму.
| Фразеалагізм | Значэнне |
|---|---|
| beat one's brains out | ламаць галаву на чымсьці |
| be from Missouri | быць скептыкам |
| chew the fat | распаўсюджваць плеткі |
| do a land-office business | мець шмат кліентаў |
| drop the ball | зрабіць дурную памылку |
| feel like 2 cents | дрэнна сябе адчуваць |
| Johnny-on-the-spot | хлопчык на пабягушках |
| live high off the hog | жыць у раскошы |
| rest on one's ores | зрабіць перапынак |
| to snow someone | блефаваць перад кімсьці[7] |
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Адрозненні паміж гэтымі формамі выражэння часу апісаны ў артыкуле "Сістэма форм выражэння часу ў англійскай мове"
- ↑ У брытанскім варыянце англійскай выкарыстанне артыклю the са словамі hospital (бальніца), school (школа), university (універсітэт), prison (турма) і некаторымі іншымі мяняе сэнс сказа: He is in hospital - Ен ляжыць у бальніцы; He is in the hospital - Ен знаходзіцца ў будынку бальніцы (каб наведаць кагосьці)[3]
Зноскі
- ↑ а б Слепович 2001, p. 52.
- ↑ а б Слепович 2001, p. 51.
- ↑ Murphy 1995, p. 146-147.
- ↑ KrylovaGordon 2008, p. 316, параграф 51.
- ↑ Слепович 2001, p. 53-56.
- ↑ Амерыканскі і брытанскі англійская
- ↑ Слепович 2001, p. 56.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Слепович, В. С. (2001). Курс перевода. Русский-английский. Мн.: НТООО ТетраСистемс.
- Murphy, Raymond (1995). English Grammar in Use (2nd ed.).
- Krylova, I.P.; Gordon, E.M. (2008). A Grammar of Present-day English. Practical Course (12th ed.). М.: КДУ.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- T(h)om*s Lexicon Архівавана 24 мая 2012. : The American-British dictionary
- Do You Speak American: PBS special
- Dialect Survey Архівавана 25 чэрвеня 2007. of the United States, by Bert Vaux et al., Harvard University.
- Linguistic Atlas Projects Архівавана 13 ліпеня 2015.
- Phonological Atlas of North America at the University of Pennsylvania
- Dictionary of American Regional English