Перайсці да зместу

Эмітэнт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эмітэнт (лац.: emittere — выпускаць) — асоба, якой дадзена права займацца эмісіяй, або выпускам грашовых сродкаў ці каштоўных папер. Такой асобай можа быць дзяржаўны орган, орган мясцовага самакіравання, прадпрыемства або ўстанова, юрыдычная асоба ці група юрыдычных асоб[1].

Асноўныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнасць кожнага эмітэнта абмежавана дазволам на правядзенне канкрэтнай эмісіі плацежных сродкаў (разліковых білетаў, нацыянальнай валюты) ці каштоўных папер (напрыклад, акцый кампаніі)[1].

Пры гэтым выключнае права выпуску ў абарачэнне наяўных грашовых сродкаў належыць галоўнаму банку пэўнай краіны[1] — напрыклад, Цэнтральнаму банку ў Азербайджане, Нацыянальнаму банку ў Грэцыі, Банку Англіі ў Вялікабрытаніі. Выключэннем з'яўляецца Федэральная рэзервовая сістэма ў ЗША, якая з'яўляецца не банкам, а спецыяльным незалежны агенцтвам амерыканскага ўрада.

Нягледзячы на атрыманае права эмісіі, эмітэнт адказны перад уладальнікам грашовых сродкаў або каштоўных папер, выпускам якіх ён займаецца[1].

  1. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 120. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.