Эон Флакс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эон Флакс
Aeon Flux
Жанр Кіберпанк
Аўтар(ы) Пітэр Чунг
Вытворчасць Пітэр Чунг
Ховард Бэйкер
Робеор Вэлі
J. Garrett Sheldrew
Краіна вытворчасці Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Паўднёвай Карэі Паўднёвая Карэя
Сцяг Японіі Японія
Мова англійская
Колькасць сезонаў 3
Колькасць выпускаў 16
Першы выпуск 30 чэрвеня 1990
Вытворчасць
Прадзюсар(ы) Джафет Эшэр
Эбі Туркл
Джон Эндрус
Катрын Уіндэр
Пітэр Чунг
Ніколь Парады Грындл
Працягласць сезон 1: 2-3 хвіліны (6 серый), сезон 2: 3-5 хвілін (5 серый), сезон 3: 30 хвілін (10 серый)
Вяшчанне
Тэлеканал(ы) MTV
Спасылкі
mtv.com/shows/aeo…(англ.) 
IMDb 0111873

Эон Флакс (англ.: Aeon Flux) - фантастычны мультсерыял у жанры кіберпанк, з элементамі постапакаліптыкі, нанапанку і біапанку. Трансліраваўся на тэлеканале MTV у 1991-1995 гг. У 2005 г. па матывах мультсерыяла быў зняты фільм з Шарліз Тэрон у ролі галоўнай гераіні.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі адбываются ў постапакаліптычнай будучыні, XXVI стагоддзе. Эпідэмія знішчыла 99% насельніцтва планеты. На абломках цывілізацыі сфарміраваліся дзве дзяржавы - анархісцкая Моніка і таталітарная Брэна, якой кіруе дыктатар Трэвар Гудчайлд - закляты вораг і адначасова закаханы галоўнай гераіні - атлетычнай, адважнай і халодна-рацыянальнай жанчыны-суперагента Эон Флакс. У гэтым змрочным сусвеце футурыстычная тэхніка спалучаецца з беднасцю, крыміналам, бруднымі кварталамі, мноствам хворых і інвалідаў - ахвяр інфекцый, індустрыі і войн. Генетычная эксперыменты стварылі незлічоных пачвар-мутантаў, мадыфікаваных насекомых і гуманоідаў. Трапляюцца і нечалавечыя істоты, якіх рознымі шляхамі занесла на Зямлю з іншых планет.

У сезонах 1-2 выходзяць вельмі кароткія выпускі (2-5 хвілін), у якіх адсутнічаюць дыялогі, а сюжэт фрагментарны і часта бессістэмны: ён хутчэй падобны на цяжкі сон, на паслядоўнасць дынамічных эпізодаў, якія супярэчыць адзін аднаму. У многіх серыях Эон Флакс гіне, але ў наступных персанаж зноў дзейнічае, быццам нічога не здарылася.

Сезон 3 складаецца з адносна доўгіх серый (больш за 20 хвілін), з дыялогамі і цэнтралізаваным сюжэтам у кожным выпуску. Характар гераіні раскрываецца болей поўна, роўна як і агульная карціна сусвету, дзе адбываюцца падзеі.

Персанажы[правіць | правіць зыходнік]

  • Эон Флакс — сакрэтны агент, хударлявая, гнуткая, дужая жанчына, першакласны шпіён і вытанчаны забойца, разам з тым здольная да дабрыні і высакародства, з цвёрдымі прынцыпамі, але часцей за ўсё балансуе недзе на мяжы дабра і зла. Супрацьстаіць вузкаэгаістычным планам дыктатара Трэвара Гудчайлда, але ў той жа час кахае яго. Валодае высокім інтэлектам, часта рэфлексіруе і спрабуе зразумець сутнасці падзей, якія адбываюцца з навакольным светам. Перашкаджае дыктатару знішчыць планету, але ў апошняй серыі дабро і зло перагортваюцца з ног на галаву, герой і антыгерой мяняюцца месцамі.
  • Трэвар Гудчайлд — аўтакрат Брэны. Вучоны, геній і вынаходнік. Злачынца з узнёслай душой мастака, з пачуццём прыгожага, прагны да новых ведаў, змрочны эстэт. Хоча перарабіць Зямлю і чалавецтва ў адпаведнасці са сваімі ідэаламі, але не лічыцца пры гэтым з чалавечымі жыццямі, мараллю і справядлівасцю. Мае сваю філософію і прынцыпы, якія, аднак, пазбаўлены чагосьці агульнага з гуманізмам і міласэрнасцю. Эон Флакс пастаянна перашкаджае Гудчайлду, з-за чаго той пастаянна хістаецца паміж каханнем і нянавісцю да гэтай жанчыны.
  • Benzenhurst
  • Bambara
  • Aemon
  • Onan
  • Hostess Judy

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]