Эса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эса
Вусце Лепельскае возера
54°52′52″ пн. ш. 28°40′00″ у. д.HGЯO
Даўжыня 84 км
Расход вады 7,28 м³/с
Вадазбор 1040 км²
Краіна Беларусь
Эса (Беларусь)
Вусце
Вусце
Эса (Беларусь)

Эса — ракаў Беларусі, ў Крупскім раёне Мінскай вобласці, Чашніцкім і Лепельскім раёнах Віцебскай вобласці ў басейне Заходняй Дзвіны.

Даўжыня 84 км. Плошча вадазбору 1040 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,28 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Эса ўпадае ў возера Лепельскае. Назва паходзіць ад балцкага слова еsе — брод. Прыгожая мясціна на рацэ каля вёскі Забаенне, што раскінулася на правым беразе. Тут пачынаюцца хваёвыя лясы. Яны прасціраюцца па абодвух берагах ракі больш чым на 5 км. Паступова рэчышча выроўніваецца, перасякае сухі поплаў. Эса робіцца мяльчэй. За дарогай Лепель — Красналукі рэчышча роўнае, яго спрамілі, ператварыўшы ў канал. На працягу стагоддзяў Эса была адным са звенняў воднага ланцуга, які пралягаў між Чорным і Балтыйскім морамі. Цяпер яна значна памялела.

Асноўныя прытокі: Гнілка, Байна, Свядзіца, Бярэшча, Дзяражынка. У басейне Эсы азёры Бярэшча, Плоч, Аношкаўскае, Луконец, Окана, Задняе, Доўгае, Поўсвіж, Святое і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Н. А. Дзісько [і інш.]. — Мн., 1994. — С. 227, 374.
  • Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэдкал. Л. В. Казлоўская [і інш.]. — Мн., 1992. — 382 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка школьніка).
  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М. Ц. Дробыш [і інш.]. — Мн., 1997. — С. 22-28.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 475
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28, 35. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)