Эскішэхір
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Эскішэхір (турэцк.: Eskişehir, літар.: Стары горад), горад у цэнтральнай Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Эскішэхір. Заснаваны фрыгійцамі каля 1 тыс. да н.э.
Сучасны Эскішэхір — адзін з найбольш прамыслова развітых гарадоў краіны. На заводах горада вырабляюцца грузавыя аўтамабілі, лакаматывы, авіяцыйныя рухавікі, сельскагаспадарчая тэхніка, цэмент, тэкстыль, прадукцыя хімічнай прамысловасці, цукар.
Два універсітэта: Анаталійскі і Універсітэт Асмангазі.