Этамбутол
Выгляд
Этамбутол (Ethambutol[1]) | ||
| Хімічнае злучэнне | ||
| ІЮПАК | [S-(R*,R*)]-2,2'-(1,2-Этандыілдыіміна) біс(1-бутанол) | |
| Брута- формула | C10H24N2O2 | |
| Мал. маса | 204.31 | |
| CAS | ||
| PubChem | ||
| DrugBank | ||
| Класіфікацыя | ||
| Фарм. група | Сінтэтычныя антыбактэрыяльныя сродкі | |
| АТХ | ||
| Фармакакінетыка | ||
| Злучэнне з бялкамі плазмы | ад 20 да 30 % | |
| Метабалізм | Печань | |
| Лекавыя формы | ||
| таблеткі | ||
Этамбутол — процітуберкулёзны прэпарат. Этамбутола гідрахларыд — белы крышталічны парашок. Лёгка раствараецца ў вадзе.
Фармакалагічнае дзеянне
[правіць | правіць зыходнік]Процітуберкулёзны прэпарат. Этамбутол актыўны ў дачыненні да Mycobacterium tuberculosis, уключаючы іх штамы, устойлівыя да стрэптаміцыну, канаміцыну, ізаніязіду, ПАСК і этыянаміду, а таксама шэрагу атыповых мікабактэрый (Mycobacterium kansasii, Mycobacterium avium, Mycobacterium xenopi).
Фармакакінетыка
[правіць | правіць зыходнік]Этамбутол добра ўсмоктваецца са СКТ. Выводзіцца, галоўным чынам, з мачой.
Паказанні да ўжывання
[правіць | правіць зыходнік]Усе формы лёгачнага і пазалёгачнага туберкулёзу (у складзе камбінаванай тэрапіі).