Этэльстанаў Псалтыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Этэльстанаў Псалтыр. IX стагоддзе
Котанаўская бібліятэка і Брытанская бібліятэка
(інв. MS Cotton Galba A XVIII)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Этэльстанаў Псалтыр, ці Псалтыр Этэльстана (англ.: Athelstan Psalter) — англасаксонскі ілюмінаваны рукапіс, створаны ў пачатку IX стагоддзя. У цяперашні час захоўваецца ў Котанаўскай калекцыі Брытанскай бібліятэкі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рукапіс быў створаны на паўночным усходзе Францыі ў IX стагоддзі, а ў X стагоддзі быў дастаўлены ў Англію, дзе, верагодна, трапіў да Этэльстана, караля Уэсекса і Англіі ў 924—939. Пазней гэты Псалтыр стаў уласнасцю сэра Роберта Котана, які дадаў франтыспіс  (руск.) рукапісу, складзены з нарэзкі з Трэбніка Маргарыты Ёркскай  (руск.), герцагіні Бургундыі, і таго, што, магчыма, было часасловам[1].

У кастрычніку 1731 года Псалтыр пацярпеў пры пажары ў Эшбернхэм-Хаўзе  (англ.) ў Вэстмінстэры, у якім некалькі іншых рукапісаў былі цалкам знішчаныя. Знешнія краі старонак былі абпаленыя, а сам пергамент пакарабаціўся ад полымя[1].

Зноскі

  1. а б в Athelstan Psalter online (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]