Роберт Котан
Роберт Котан | |
---|---|
Нараджэнне |
22 студзеня 1571 ці 1571
|
Смерць |
6 (16) мая 1631, 6 мая 1631[1][2] ці 1631
|
Месца пахавання | |
Бацька | Томас Котан[d][3] |
Маці | Элізабет Шырлі[d][3] |
Жонка | каля Elizabeth Brocas[d][4] |
Дзеці | Томас Котан[d][3] |
Член у | |
Адукацыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Ро́берт Брус Ко́тан (англ.: Robert Bruce Cotton; 1571 — 1631) — англійскі бібліяфіл і антыквар, які стварыў найбуйнейшы прыватны кніжны збор свайго часу. У 1753 годзе з яго бібліятэкі нарадзіўся рукапісны аддзел Брытанскага музея, які пазней вылучыўся ў Брытанскую бібліятэку.
Бібліятэка
[правіць | правіць зыходнік]Котан зацікавіўся старадаўнімі манускрыптамі падчас навучання ў Кембрыджы, дзе зведаў уплыў Уільяма Кэмдэна. Прыцягнутыя яго кнігамі, у вэстмінстэрскі асабняк Котана імкнуліся патрапіць навукоўцы з ўсёй Англіі. Кароль Якаў I узвёў яго ў рыцары, а потым і ў баранэты. Фактычна ён стаў першым баранэтам Новага часу.
У 1601 г. Котан быў абраны ў парламент і прыняўся пазычаць свае кнігі іншым дэпутатам. Радыкалы накшталт Джона Піма сталі збірацца ў яго доме і выкарыстоўваць яго веды для напісання антыўрадавых трактатаў. Некаторыя з іх цыркулявалі пад імем Котана.
Атачэнне Карла I, быўшы ўстрывожана дзейнасцю Котана, пастанавіла канфіскаваць яго бібліятэку, а яго самога ўзяць пад варту (1629). Яго неўзабаве выпусцілі, аднак бібліятэку змог вярнуць сабе толькі яго сын.
Сярод жамчужын Котанаўскай бібліятэкі — Евангелле з Ліндысфарна і адзіны спіс «Беавульфа», а таксама грэчаская ілюстраваная Кніга Быцця VI стагоддзя, якая моцна пацярпела ад пажару.
Котаны працягвалі пашыраць збор на працягу ўсяго XVII стагоддзя, а ў 1700 годзе ахвяравалі яго дзяржаве.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. Robert Cotton, 1st Bt. // The Peerage
- ↑ Howarth D. Sir Robert Bruce Cotton // Cotton, Sir Robert Bruce // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T019853
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.