Эфеб з Антыкітэры
Выгляд
| | ||
| Ефранор? | ||
| Антыкітэрскі эфеб. каля 340 да н.э.[1] | ||
|
грэч. Έφηβος των Αντικυθήρων |
||
| Матэрыял | бронза | |
|---|---|---|
| Тэхніка | ліццё | |
| Памеры | 194 см × см | |
|
Нацыянальны археалагічны музей Афін, Афіны |
||
Эфеб c Антыкітэры (грэч. Έφηβος των Αντικυθήρων) — старажытнагрэчаская бронзавая статуя вышынёй 194 см, знойдзеная лаўцамі губак у 1901 годзе ля берагоў Антыкітэры разам са знакамітым антыкітэрскім механізмам.
Вылаўленыя з мора фрагменты паступілі ў Нацыянальны археалагічны музей Афін, дзе з іх была складзена цэласная статуя; у 1950-я гады рэстаўрацыя праводзілася паўторна. У выцягнутай правай руцэ юнак раней трымаў сферычны прадмет. На падставе гэтага выказваюцца здагадкі, што гэта Персей з галавой Гаргоны або Парыс з яблыкам разладу. У апошнім выпадку аўтарам скульптуры, датаванай 340-мі гадамі, мог быць вядомы па пісьмовых сведчаннях паслядоўнік Паліклета па імі Ефранор.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Greek Art: Classical Period Sculptures Архівавана 13 мая 2010.
- Συντήρηση χάλκινων αγαλμάτων (Έφηβος Αντικυθήρων-Τζόκεϋ Αρτεμισίου- Αύγουστος) Архівавана 17 мая 2014.
- ↑ Make Lists, Not War — 2013.