Эфект Коанда

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Эфект Каанда)
Перайсці да: рух, знайсці
Эфект Каанда

Эфект Коанда — фізічная з'ява, названая ў гонар румынскага вучонага Анры Коанды, які ў 1932 годзе выявіў, што струмень вадкасці, якая вынікае з сопла, імкнецца адхіліцца па кірунку да сцяны і пры пэўных умовах прыліпае да яе. Гэта тлумачыцца тым, што бакавая сценка перашкаджае свабоднаму паступленню паветра з аднаго боку струменя, ствараючы віхуру ў зоне паніжанага ціску. Аналагічныя і паводзіны струменя газу. На аснове гэтага эфекту будуецца адна з галінаў пнеўманікі (струменнай аўтаматыкі).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Струмень паветра можа быць альбо свабодным (абмежаванай навакольным паветрам), альбо абмежаваным (сціснутым, абмежаваным перашкодамі з усіх бакоў), альбо насцілацца. Калі занядбаць вязкасцю, то на мяжы струменя хуткасць паветра павінна быць роўная 0. Для разлікаў за мяжу струменя звычайна бяруць паверхню, дзе хуткасць роўная 0,2 м/с.

Насціланы струмень — гэта паўабмежаваны струмень, і ён заўсёды развіваецца толькі ўздоўж паверхні агароджы. Далёкасць распаўсюджвання струменя павялічваецца прыблізна ў 1,2 разы ў параўнанні са сціснутым струменем. Гэта значыць струмень, які насцілаецца на плоскасць або любую іншую паверхню, мае большуую далёкасць распаўсюду пры астатніх аднолькавых умовах, чым насціланы струмень.

Гэты эфект ствараецца за кошт зоны паніжанага ціску каля паверхні (струмень прыліпае да паверхні і рухаецца па ёй).

Эксперыментальны самалёт QSRA

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэты эфект выкарыстоўваюць у кандыцыянерах для стварэння эфекту прыліплага да столі струменя паветра для лепшага цыркулявання паветра ў памяшканні.

З 1940 па 1970 ў ЗША праводзіліся эксперыменты з ужываннем эфекту Каанда ў стварэнні лятальных апаратаў. Эфект Коанда ўжываецца ў тэхналогіі NOTAR (англ.: No Tail Rotor — «безхвоставай шрубы») — сістэме кіравання верталётам па гойсанню, якая ўжываецца замест рулявой шрубы. Тэхналогія распрацавана фірмай «Макдонэл Дуглас» і выкарыстоўваецца на шэрагу верталётаў яе распрацоўкі — MD 500 і яго мадыфікацый[1].

З выкарыстаннем эфекту Коанда для павелічэння пад'ёмнай сілы крыла, за кошт яго абдзімання рэактыўным струменем ад рухавіка самалёта, было пабудавана некалькі праектаў самалётаў. Такія, як амерыканскія эксперыментальны QSRA і вопытны ваенна-транспартны Boeing YC-14[2], і савецкія ваенна-транспартныя самалёты са скарочаным узлётам і пасадкай Ан-72 і Ан-74.

У 2012 годзе гэты эфект стаў выкарыстоўвацца ў Формуле-1 [3][4][5][6].

Зноскі

  1. Кароткае апісанне тэхналогііNOTAR на сайце кампаніі «МакДонэл Дуглас» (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2012. Праверана 10 жніўня 2010.
  2. Описание самолета C-14.. www.airwar.ru. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2012. Праверана 10 жніўня 2010.
  3. На тестах в Маньи-Кур Mercedes представила новую выхлопную систему
  4. Выхлопные системы McLaren MP4-27 и Sauber C31. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2012. Праверана 11 верасня 2012.
  5. Два варианта выхлопной системы Ferrari F2012. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2012. Праверана 11 верасня 2012.
  6. Lotus F1 подтвердила использование новой выхлопной системы

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]