Формула-1

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

«Формула-1» (англ.: FIA Formula One World Championship) — чэмпіянат свету па колцавых аўтагонках на аўтамабілях з адкрытымі коламі.

Чэмпіянат свету Формулы-1 праводзіцца кожны год і складаецца з асобных Гран-пры, або этапаў. У канцы года выяўляецца пераможца чэмпіянату. У Формуле-1 спаборнічаюць як асобныя пілоты, так і каманды. Пілоты спаборнічаюць за тытул чэмпіёна свету, а каманды - за Кубак канструктараў.

Каманды, што ўдзельнічаюць у гонках Формулы-1, выкарыстоўваюць на Гран-пры баліды (гоначныя аўтамабілі) уласнай вытворчасці. Такім чынам, задачаю каманды з'яўляецца не толькі наняць хуткага і спрактыкаванага пілота і забяспечыць граматную настройку і абслугоўванне машыны, але і зусім «з нуля» спраектаваць і сканструяваць балід. Але бываюць і выняткі. Напрыклад, шасі каманд Red Bull Racing і Scuderia Toro Rosso былі вельмі падобныя, амаль ідэнтычныя, аж да 2009 года. Яны былі спраектаваны і выраблены кампаніяй Red Bull Technology (баліды Тора Роса ствараліся на базе Мінардзі і мелі істотныя адрозненні ад асноўнай стайні, а нейкі час працягвалі выступаць з састарэлымі рухавікамі V10, са змененым рэстрыктарам паветразаборніка), бо абедзве каманды і кампанія-вытворца належаць канцэрну Red Bull GmbH[1].

Паколькі каманды будуюць баліды па ўласных тэхналогіях і з прычыны высокай канкурэнцыі каманд, у Формуле-1 увесь час нараджаюцца арыгінальныя тэхнічныя рашэнні, што вядзе да прагрэсу як гоначных балідаў, гэтак і дарожных аўтамабіляў.

Баліды ўдзельнікаў чэмпіянату павінны адпавядаць тэхнічнаму рэгламенту Формулы-1 і прайсці тэст на ўдаратрываласць. Рэгламент і ўся гоначная серыя знаходзіцца пад кіраваннем Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі FIA.

Асноўныя правілы[правіць | правіць зыходнік]

  • Кожная каманда сама стварае шасі для свайго баліда. Маторы могуць быць набыты ў іншага вытворцы. За адпаведнасцю машын тэхнічнаму рэгламенту сочаць сцюарды Міжнароднай федэрацыі аўтаспорту.
  • Ад кожнай каманды ў кожным Гран-пры павінны[2] выступаць два гоншчыка, пры гэтым размалёўка машын павінна быць аднолькавай (з выняткам нумароў). У выпадку, калі каманда не выйдзе на старт гонкі ці выставіць толькі адзін балід, гэта можа карацца штрафам.
  • Гран-пры праводзіцца з пятніцы па нядзелю (з выняткам Гран-Пры Манака, дзе вольныя заезды робяцца ў чацвер) і складаецца з свабодных заездаў, кваліфікацыі і гонкі. Сезон складаецца з рознай колькасці Гран-пры: ад 7 у 1950 да 21 у 2016 і звычайна праводзіцца з сакавіка па лістапад.
  • За першыя 10 месцаў на фінішы гонкі пілоты і каманды атрымваюць ачкі па сістэме 25-18-15-12-10-8-6-4-2-1. Трое першых гоншчыкаў падымаюцца на подыум. У гонар пераможцы іграе гімн краіны, па ліцэнзіі аўтаклуба якой ён выступае, а потым — гімн краіны каманды пераможцы. Краіна каманды пераможцы вызначаецца па дзяржаве, што выдала ёй ліцэнзію на ўдзел[3]. Калі грамадзянства пілота і краіна каманды пераможцы супадаюць, гімн іграецца адзін раз.
  • Ачкі, набраныя пілотамі ў гонцы, дадаюцца да іх рахунка ў змаганні за тытул чэмпіёна свету, а таксама да рахунка іх каманд у змаганні за Кубак канструктараў.

Гоншчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі