Перайсці да зместу

Юглскае возера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юглскае возера
лат.: Juglas ezers
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 0 м
Даўжыня 4,6 км
Шырыня 2,1 км
Плошча 5,7 км²
Аб’ём 0,0097 км³
Даўжыня берагавой лініі 17,6 км
Найбольшая глыбіня 2,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 1 710 км²
Размяшчэнне
Краіна  Латвія
Юглскае возера (Латвія)
Юглскае возера
Юглскае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юглскае возера (лат.: Juglas ezers) знаходзіцца ва ўсходняй частцы Рыгі. На поўначы возера размешчаны этнаграфічны музей, на паўночным усходзе — пасёлак Берг, на паўднёвым усходзе — пасёлак папяровай фабрыкі «Югла», на захадзе — жылы масіў Югла.

Плошча возера 5,7 км², даўжыня 4,6 км, шырыня да 2,1 км, глыбіня да 2,5 м. У возера ўпадаюць рэкі: Ліела Югла, Пікюрга. Дно пясчанае, над ім слой глею, а ў раёне былой папяровай фабрыкі слой цэлюлозы. На поўдні размешчаны невялікі востраў Судрабсаліня, пакрыты густым лесам.