Южна-Сахалінская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Южна-Сахалінская вобласць
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 2 лютага 1946
Дата скасавання 2 студзеня 1947
Насельніцтва
  • 450 000 ± 1 000 чал. (1940)
Плошча
  • 51 700 км²
Южно-Сахалинская область.png

Южна-Сахалінская вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР, якая існавала з 2 лютага 1946 да 2 студзеня 1947 года. Южна-Сахалінская вобласць была арганізавана на тэрыторыі паўднёвай часткі вострава Сахалін і Курыльскіх астравах, якія адышлі ад Японіі да СССР па выніках Савецка-японскай вайны. Цэнтрам вобласці стаў горад Таёхара (з 4 ліпеня 1946 года — Южна-Сахалінск). Плошча 51,7 тыс. км².

У вобласці не было мясцовых Саветаў і іх выканкамаў. Кіраўніцтва вобласці здзяйснялася Грамадзянскім кіраваннем, якім кіраваў намеснік камандуючага Далёкаўсходняй вайсковай акругі. Выдаваліся газеты «Чырвоны сцяг» (на рускай мове) і «Новае жыццё» (на японская).

Южна-Сахалінская вобласць праіснавала меней за год і была аб’яднана з эканамічна слабай Сахалінскай вобласцю Хабараўскага краю (цэнтр — горад Аляксандраўск-Сахалінскі). Пры гэтым цэнтрам аб’яднанай Сахалінскай вобласці, якая выйшла са складу Хабараўскага края, стаў Аляксандраўск-Сахалінскі. 18 красавіка 1947 года цэнтр вобласці быў перанесены ў Южна-Сахалінск.